Архіў па тэгу ‘асабістае’

Перайшла ў твітэры на белмову

І я патлумачу чаму. Так атрымалася, што першпачаткова мой твітэр быў іншы, і пісала я там па-беларуску. Потым з нейкага перапуду вырашыла яго весці па-ангельску, таму той акаўнт пакінула для інгліш вершн, а потым вырашыла ўсё ж мець нешта на роднай (адной з!) і пасля нядоўгіх ваганняў зразумела, што па-беларуску ў мяне ўжо ёсьць блог (гэты), па ангельску твітэр – з нядаўніх часоў таксама, а вось па-руску – шыш. І нібыта ж раней па-руску размаўляла, і думала, дык чаго ж не папрактыкавацца ў мове, каб не забыць яе, матчыну як-ніяк, увогуле. Вось і атрымаўся ў мяне твітэр рускамоўны.

Ну і атрымала я з гэтага адну шкоду, бо не ўлічыла адну простую рэч: што калі вядзеш твітэр, думкі ўсе ў галаве пачынаюць праз некаторы час пачынаюць афармляцца вельмі лаканічна (140 сімвалаў максімум!) і… на той мове, на якой уласна кажучы потым я некаторыя з гэтых думак потым выдаю ў свет – у маім выпадку – па-руску… У выніку гаворка мая пагоршылася і атрасянілася, асабліва з самымі блізкімі, з якімі праводжу найбольш часу. Трасянка наадварот такая: мяккія шыпячыя, канчаткі рускія, словы некаторыя цалкам рускія па вымаўленні :( І брыдка і сорамна было ўвесь гэты час, ды і дагэтуль, калі сябе на гэтым лаўлю. Я ж яшчэ зараз з незнаёмымі людзьмі (у паліклініках, у транспарце) стала на аўтамаце па-руску размаўляць, ды і сама сабе штучна стварыла асяродак рускамоўны: з інструктарам па кіраванні і на курсах кіроўцаў :( Што з гэтым рабіць – ня ведаю. Напэўна, як калісці раіў адзін добры чалавек, “не рабіць з мовы загон”. Ну і каб палепшыць свой гутарковы стан, вырашыла перавесці твітэр на самую лагічную для мяне мову. Перажываю трохі за фолавераў-не_беларусаў, але ну што ж паробіш, даражэнькія! Выбачайце, калі што…

168 гадзін адзіноты

Так атрымалася, што ўвесь гэты тыдзень я жыла адна.

Вынікам гэтага атрымала амаль поўную моўную (жывую) ізаляцыю: на працы размаўляла па-бел., але няшмат. Пісала ў твітэр па-рус., ну і што, што шмат. Размаўляла з тымі, хто тэлефанаваў, натуральна, таксама па-бел., але рэдка. Ну і скайпы-гугелтокі таксама не ва ўлік. Асноўная частка часу прайшла ў праслухоўванні песень (Eng), а таксама я штосьці стала глядзець Грыфінаў у арыгінале (Family Guy. старэю?!). Да гэтага да ўсяго камунікацыі ў флікры (Eng), гарбата з малаком, аўсянка, – апафеозам быў сённяшні сон, дзе ўсе размаўлялі па-ангельску! Ніфіга сабе моўная адаптацыя, брава, мой мозг, дай пяць!

family guy

… і яшчэ мне вельмі хочацца ў Брытанію зноў. Проста уууу як хочацца, але часу пакуль няма зусім.

Настроения

Сегодня утром шла на работу по сверкающему морозу, в жёлтой шапке, в жёлтых рукавичках и в жёлтых мартинсах. Купила жёлтое (не уверена, что правильно о нём в среднем роде, но что поделаешь)) помело, огромный цитрусовый мяч, который так поднимает мне настроение.

Но вдруг так чего-то раскисла, что хоть плачь. С утра слушала “Сплин”, а сейчас – “Мало Места” и Тиму Ежова, музыкального гения с исторической родины. В общем, этим и можно охарактеризовать моё настроение сейчас, лучше и не скажешь.. Ой не надо было, не надо было читать этот дневник, хожу теперь сама не своя, столько воспоминаний, столько деталей, столько диалогов всплыло в памяти. Прям как не со мной было. Бррр… Кино-сон-параллельная Вселенная. Многим людям из этого дневника захотелось сказать спасибо, потому что именно тогда “лепилась” я_теперешняя. Ни о чём не жалею, ничего не хочу забыть, приятно, что это всё во мне, что я была там. Осталось вбить себе в голову, что тех людей, кто был там со мной, больше нет, потому что все, ВСЕ люди меняются и именно поэтому распадаются компании, пары, расстаются друзья. Очень сильно хочется запомнить всё таким, какое всё было тогда: все краски, все улыбки, все то счастье и всех тех близких людей. Когда-нибудь кто-то оттуда станет героем моих книг или фильмов, потому что светлая энергия никуда не исчезает, я временно храню ее в себе…

P.S. читала 2002 год

Сёння – сонечнае зацьменьне!

Каму там нездаровіцца ці незразумелы вэрхал у галаве – сёння можаце спісаць гэта на зацьменьне. Хай яно ў нас і не бачнае, але энэргія і іншыя таямнічыя навуковыя незразумеласці – усё дае адбітак на кожнага з гэтай планеты.

Карыстаючыся магчымасцю, перадаю прывітанне Бірме, Гоа і Кеніі, дзе я б з задавальненнем зараз апынулася.  Там прынамсі няма гэтага жахлівага марозу, які выядае ўсю цеплыню знутры. Дзякуй богу, эмацыянальную не выядае)

So long, 2009!

Гэты год быў цудоўны! Такіх яскравых і шчасьлівых гадоў у мяне раней, напэўна, яшчэ не было. І не пакідае адчуваньне, што гэта толькі пачатак да яшчэ лепшага, яшчэ шчасьлівейшага! Усім вам зычу такога пачуцьця напярэдадні запаветнага моманту 00:00:00 01.01.2010! Усім вам жадаю такіх гадоў, якім быў для мяне 2009!

Вынікі падводзіць ня хочацца гэтак жа, як і ня хочацца гэты год адпускаць. Але ж гэта ўжо блогерская традыцыя, то прыйдзецца:

Чытаць далей »

Час перавесьці дух

Стала я пераглядаць усё адзнятае-нафотанае падчас падарожжаў у Сербію і Англію, што стала мне страшна ад колькасьці інфармацыі і ўражаньняў. Вось сёння хацела пачаць посьціць фоты ды відэа, а я ня ведаю, за што схапіцца! Напэўна, пачну я ўсё ж з Сербіі, каб быў нейкі храналагічны парадак, інакш блытаніна будзе (Тайланд я ячшэ разгрэбла не да канца, ага ;)).

Чытаць далей »

Вялікае перасяленьне

Учора глядзелі кватэру. Хоць яна і пад нумарам “34″, але я не ў захапленьні. Гаспадары хочуць зрабіць дробны рэмонт і накупіць новай мэблі (бо кватэра практычна пустая), і ўвогуле, яны мілыя і прыемныя людзі, але кватэра дужа непрапарцыянальная і няўтульная: лінолеўм паўсюль, калгасная “сценка” (у мяне ад іх нэрвовыя дрыжыкі), планіроўка, як у нейкай маласямейцы, гаўбца няма, ну і вельмі брудны пракураны пад’езд, у якім тусуецца моладзь. Нейк неахвота перад НГ зацейваць рамонт, ну і ў цэлым уражаньне брыдкае (толькі ад кватэры, ад гаспадароў якраз наадварот). Таму пытаньне пра кватэру застаецца актуальным, буду рада падказкам! (акрамя Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Заводскага р-на)
Чытаць далей »

Кіеў. І нават болей.

Дайшлі рукі да фотак з Кіева. Ня тое, каб я там ніколі не была і ў гэтых фотках вы пабачыце прыгожы горад і залатую восень… Не, тут нешта іншае. Тут чарговы позірк на даўно знаёмы горад, тут мой current mood, тут першая наша сумесная вандроўка з мамай…

Упершыню я сустрэлася з Кіевам, калі мне было… ці тое 17, ці тое 18. Я вандравала аўтастопам, я была такая шчасьлівая, як гэты горад у любы сезон года. Сонечны горад, сонечныя людзі, сонечныя ўспаміны. Амаль усе. А тыя, што цяпер выглядаюць ня вельмі сонечнымі… я ў гэты раз прабачыла яго за тыя усе тыя нашыя непаразуменьні.

кіеў

Чытаць далей »

Нядзеля ў Кіеве

Раптоўна вырашыла выправіць хібы папярэдніх выходных, зьвязаныя з дурацкай тэмпературай і ляжачым рэжымам, за 20 хвілін да адпраўленьня цягніка ўзяла квіток і паехала ў Гомель. Там мяне сустрэла маці і мы не заходзячы дадому пайшлі і набылі квіткі да Кіева на нядзелю. Зноў прайшла ўсе ўжо такія добра забытыя пачуцьці хваляваньняў перад падарожжам, нэрвовых “падаецца, мы нешта забылі!” і “ну, пасідзім на дарожку!” – апошні раз маці была ў Кіеве, калі ёй было меней, чым мне, ажно 26 год таму!
Чытаць далей »

Восень inside/outside

Я ня ўмею пісаць глыбока тэматычныя пасты. Вось і зараз: хацела напісаць уражанні ад кніжкі, а атрымліваецца нейкая каша.

восень

Аналізую жыццё: аказваецца, блог памірае тады, калі прыходзіць твітэр. Я пішу ў яго нашмат больш часта, чым сюды. Нашмат больш верагоднасці, што я напішу адно і тое ж і туды, і сюды. Рэдка наадварот. Зараз… міма мяне прайшла восень. Восень, якую я заўжды адчувала мацней за ўсе астатнія сезоны. Захварэла, шмат часу праводжу indoors, упершыню за доўгі час я здавала набытыя квіткі на цягнік… Не скажу, што гэта моцна мяне расстрайвае, але і не суцяшае дык дакладна. Сагравае душу толькі тое, што я дакладна ведаю, калі да мяне прыйдзе лакальнае лета! Зусім мала бачуся з сябрамі: на іх проста не хапае сіл, бо праца дапазна і аб’ектыўна як можна “зваліць з працы параней” я слаба ўяўляю. Такое магчыма хіба тады, калі праца – нелюбімая. Але ўжо на наступным тыдні збіраюся па чарзе бачыцца з усімі, хто ўжо даўно мяне тузае ў скайпу/фэйсбуку/гуглтоку і рэзонна крыўдзіцца :)

Чытаць далей »

Старонка 1 з 29123420...Апошняя »