Вельмі крутая графіка, вельмі крутая тэматыка. Вы здзівіцеся, калі напрыканцы даведаецеся, што гэта рэклама ;)
цягнік да ст. Мост
Вельмі крутая графіка, вельмі крутая тэматыка. Вы здзівіцеся, калі напрыканцы даведаецеся, што гэта рэклама ;)
Ролік: першы блін камяком. Паглядзела толькі 3 урока па афтэрэфекту з 10, не стрымалася і ўдарылася ў практыку. Водгукаў ня трэба: ведаю, што не ахці :) Але ... +1 у капілку скілоў, цяпер толькі шліфаваць тэхніку :)
Узрадуйцеся, творчыя і крэатыўныя: у Менск едзе сшытак для маляваньня-калажаў-дызайну і поўнага адрыву душы на белых старонках!
Праект (ага, той самай!) называецца “Выратуй сваю музу”. Спачатку яно, можа, выглядае мастацкім закосам пад буккросінг, і наўскідку немагчыма ацаніць маштабаў клёвасьці праекту, але паслухайце маленькую таленавітую мастачку – яна вам скажа болей, чым FAQ на сайце.
Толькі што паглядзела анімацыю, што запісаў мне на дыск разам з фотамі спадар
- сінеман, мультаман, анімэшнік, фатограф і проста цудоўны чалавек. У выніку было прагледжана: кампутэрная анімацыя бай Tomek Baginski, адзін аццкі пластылінавы мульт Ward13 (Peter Cornwell (2003)) і частка мультоў бай "Пілот", серыі "Гора Самоцветов".
Гэта проста крута!!! Няма словаў. Я даўно так не сьмяялася і ўвогуле ніколі не была вялікай фанаткай мульцікаў, хіба што стары добры Дыснэй ды новы злы South Park. А тут я атрымала вялічэзнае задавальненьне ад прагляду, вялікі дзякуй, дружа! Усім настойліва раю да прагляду. Вечар цудоўны.
А яшчэ з такім настроем як у мну зараз ня проста іспыты па псіхалёгіі з педагогікай на выдатна здаюць, а нават бяруць гарады. Усіх абдымаю. Ругайце заўтра з 14-00.