Архіў па тэгу ‘адукацыя’

Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі

Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі (Muskie) для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – гэта праграма аддзела адукацыі і культуры праграм Дзярждэпартаменту ЗША, якая адмініструецца IREX (Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах).

Праграма прадастаўляе магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Беларусі атрымаць магістарскую ступень ва універсітэтах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Адабраныя ўдзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс: да двух гадоў навучання.
Чытаць далей »

Пра камунізм … у Гданьску!

У хуткім часе адбудзецца міжнародная канферэнцыя ў Гданьску, дэдлайн ужо зусім хутка, таму паспяшайцеся даслаць заяўку.

Даты правядзення: 12-13 кастрычніка (Гданьск, Польшча)
Тэма канфэрэнцыі: камунізм і “халодная вайна”.

На канфэрэнцыі будуць прадстаўнікі зь розных еўрапейскіх краін, прэзэнтацыі музэяў ахвяр камунізму і іншае. Сярод гасцей канфэрэнцыі плануюць быць выбітныя дзеячы польскай “Салідарнасьці” і знакаміты Лех Валенса, а таксама міністры розных краін Еўропы.

Чытаць далей »

ІДЭЯ: хто хоча ў Лондан?

Чарговы падвід БарКэмпа, які абсалютна новы для мяне і для большасці з вас, я ўпэўненая :) Ідэя … у абмене ідэямі :)

Чытаць далей »

Адукацыйны візіт у Брусэль

Калі сярод вас ёсьць людзі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ці вельмі зацікаўленымі ў галіне адукацыі і навукі, у вас ёсьць шанец патрапіць у групу людзей, якія праз паўтара месяца паедуць у адукацыйную паездку ў Брусэль на сустрэчу “Палітыка Эўрапейскага Звязу у галіне навукі і адукацыі”.

Чытаць далей »

Беларускі Калегіюм

Сёння адзін з тых дзён, калі робіш так шмат, ну проста так шмат, а ўвечары і пахваліцца няма чым…

Комп тармозіць не па-боску, хібернэйт+віста=божа-упасі! Больш сваю памылку не паўтару ніколі! За дзень адзінае, што зрабіла ад і да, гэта… наноў падала заяўку на паступленне ў Беларускі Калегіюм. Што б там ні казалі, але ж людзі там выкладаюць файныя, а вучацца – дык і тым больш, што прыемна, то кожны не без прыбабонаў, і столькі пазітыўных уражанняў я не магу пакінуць недзе на ўзбоччы. Тым больш з гэтага навучальнага году з’явіўся новы 5-месячны спецкурс “Фатаграфія”, які будзе весціся Лянкевічам і маім фота-кумірам Грыцом! :)

Чытаць далей »

БРСМ нажываецца на выпускніках!

Толькі што з універа. Ня ведаю, ці трэба было ў папярэднія годы для таго, каб атрымаць дыплом, абавязкова зайсці ў БРСМ і заплаціць там дань, але зараз гэта так. Я зла ня памятаю, прыходзіцца запісваць…

Чытаць далей »