Tagged: аццтой

Настрой - найпаганейшы. Шмат з-за чаго. У галаве - стая думак, якія разьбягаюцца ў розныя бакі і не даюць сканцэнтравацца на рэчаіснасьці... Хаця рэчаіснасьць ніфіга не радуе. І яшчэ - раз'юшанасьць, нянавісьць - да каго - скажу пазьней, калі спраўдзяцца мае падазрэньні і ўжо нічога мне ня будзе замінаць гаварыць.

Львоў - гэта супэр... Была там трэці раз, і абсалютна не апошні :) Зразумела, чаму я ўжо другія выходныя праважу ня ў Менску: мае ногі самі бягуць з гэтага гораду, з гэтай безнадзейшчыны...

Прыйшоў час пераасэнсоўваць жыцьцё, пераасэнсоўваць сваё прызначэньне, сапраўднае сяброўства і мае стаўленьне да людзей... "Мне в феврале когда-то умирать..." (с) А я ўжо думала, што люты страціў для мяне асаблівае значэньне... Самы час захварэць і схавацца ад людзей, бо я станаўлюся агрэсіўнай...

Прабачце, налітдыбрылася само неяк... Прабачце.

Отчаянная фраза Александра Куллинковича: «Мы не хотим быть куклами ни под одним из флагов, которые я знаю!» — говорит о многом. Это никак не похоже на взвешенный диалог с системой. Это похоже на капитуляцию.

Пачытайце... Самыя "пярліны", гэта нешта, кшталту "Наши харизматичные рокеры раскачивали родное болото, генерируя энергию духовного сопротивления маразму системы." ды "Не один, разумеется, десятки, сотни жбанковых обоего пола вместо того,чтобы порадоваться долгожданному началу «диалога», бросились сзаполошным криком к компьютерам и микрофонам:

— Ганьба здраднiкам! Легенд Сопротивления больше не будет!"

Нязвыкла чытаць у гэтае паршывае газетцы пра куміраў... Нязвыкла і няёмка. Тым больш, калі праблема пададзеная ў ТАКОЙ, тыповай для іх форме...

Рейтинг блогов

Сёньня глядзела на інфарматар у трамваі (бягучы радок) квадратнымі вачыма, калі ён пачаў выдаваць нешта кшталту "З 17 снежня на праезд у грамадскім транспарце адмяняюцца ільготы. У сувязі з гэтым, шматразовыя квіткі на праезд у гарадскім транспарце будуць прадавацца толькі на першую дэкаду снежня, а аднаразовыя квіткі будуць дзейнічаць па 16 снежня ўключна"

Я пра гэта чула. Я пра гэта ведаю! Але нават у мяне было нешта падобнае на шок! "Я знал, что будет плохо, но не знал, что так скоро"... (с) Цой
Мне шкада тых, хто пра гэта ня чуў ці лічыў, што гэта чуткі "клятых оппаў"...
Кушайце, шаноўнае спадарства!... Атрымалі, за што змагаліся, дакладней, за што НЕ змагаліся...

Першы парыў быў: сабраць людзей! Зрабіць мітынг пратэсту! Яшчэ ж ёсьцека час, ажно 3 тыдні!!! А потым... потым "адпусьціла"... Бо што ні зробіш у гэтай краіне, усё будзе ня так. "Так" у нас толькі ідэя з флікерамі... :'(

Гэта пра нас Крылоў басьню сачыніў, тую, якая "Лебедзь, рак і шчупак"... Мы ўсе з вамі - літаратурныя гэроі...)

Рэйтынг блёгаў

Продались ли белорусские рокеры властям?

Усе ўжо ў курсе, а для тых, хто ня ў курсе, скажу двума словамі: беларускія забароненыя музыкі пайшлі на дыялог з уладай і ім было прапанаванае супрацоўніцтва са зьняцьцём забароны на іх музыкі. Тыя пагадзіліся.

І тут у нэце пачынаюцца цёркі накшталт "ах, як яны маглі?! брыдка, крыўдна і вапшчэ...". Асабліва кранулі допісы кшталту "выдаляю іх музыку!". Вы што, з глузду паз'язжалі?? Вы слухалі музыку з-за палітыкі? Ці таму, што музыка добрая (+ забароненая! "крута"!) :(

Дык вось, Я ПАДТРЫМОЎВАЮ МУЗЫКАЎ, я б счапіла зубы і слухала б іх нават калі б яны пагадзіліся сьпяваць пад чырвона-зялёным!!! Таму што музыка ў іх НЕ ПРА ГЭТА і ўвогуле яна ПА-ЗА ПАЛІТЫКАЙ!!! Гэта дурноцьце! Нам усё адно прыйдзецца мірыцца з уладамі, калі мы так і ня здолеем нічога ў дзяржаве зьмяніць! І чаму б не пачаць сапраўдны дыялёг з музыкі? А вось з-за такіх "прынцыповых" і да магілы пакрыўджаных на Лу мы і сідзім дупай у дрыгве ўжо колькі год!!! Таму што здольнасьць ісьці на кампраміс - гэта якраз тое, чаго бракуе нашай афіцыйнай "апазіцыі".

.... Якая розьніца, пад якім сьцягам яны будуць на сцэне??? Слова БУДУЦЬ вырашае!!!

Сталі вядомыя падрабязнасьці забудовы Ліс'яй бухты. Хутка там будзе турыстычны комплекс на 5000 чалавек.
Плян забудовы можна паглядзецьтут і тут. Вядома, што любая будоўля на тэрыторыі Ліскі надзвычайна небяспечная: маецца заключэньне гэалагічнай экспэртызы (паглядзець тут і тут)


Адным словам, гэта алес, спадарства. Тыя, хто хоць раз там былі, мяне зразумеюць... Ліска заўсёды была адзіным месцам у Крыме, куды я заўсёды імкнулася, як дадому... :( Крыўдна і немагчыма нічога зрабіць :(

Глядзець яшчэ інфармацыю вось тут.

У Эўропу прыйшла ЗІМА!!!
У Нямеччыне выпаў сьнег!!!

... мне страшна. Хутка будзем у лютым загараць, а ў ліпні хадзіць у футрах. Мне страшна...

... для тых, хто шчэ гэтага не бачыў.
Выціраю сьлёзы, дзякуй, r_d_n

... але насамрэч, ніфіга не сьмешна. Абсалютна.

Во каг. "Болей за 2 жэтоны ў рукі не даваць"

... Краіна дыбілаў Я люблю гэтую краіну. Бо ня маю іньшай.

Старонка 2 з 212