... я ў прастрацыі.
Сумесь пачуцьцяў, проста дзікая, не магу гэтага перадаць на словах, трэба паспрабаваць зрабіць гэта праз клавіятуру.
Сёньня сустракалася са сваім першым каханьнем. Ён расеец, таму мне прыйшлося ўвесь вечар трымацца і практыкаваць сваю расейскую. Але гэта зусім не было праблемай для мяне. Мне было настолькі радасна сустрэць яго, бачыць яго і слухаць яго, што я не звяртала на ўсё астатняе ўвагі. Зусім. Але ў размове я высвятліла шмат цікавага... Зараз я лічу, што лепей бы мы не бачыліся ўвогуле...





