Архіў па тэгу ‘34’

Будзьма рабагопамі!

Сьвежыя тэматычныя юпікі і шпалеры :)

Налятай!!!

Шпалеры высылаюць мэйлам (пісаць на 34popis@googlemail.com) або сцягваць тут

via 4asapopi3

Яны ўжо тут ;)

Глядзець сьмела - кожны ролік вельмі кароткі і важыць няшмат.

via 4asapopi3 

Прабралася ў сакрэтныя цэхі …

.... дзе доўгімі зімовымі начамі дызайнер клепае новы нумар 34 "Студэнцкі лайфхак" ;)

Глядзець сакрэтныя фоты...

“GUIDEBOOK 34: АДУКАЦЫЯ ЗА МЯЖОЙ”

Выйшаў новы (double!) нумар мультымэдыя часопіса “34”, прысьвечаны атрыманьню вышэйшай адукацыі за мяжой - “Studying Abroad: Theory & Practice”.

У “Тэорыі” (CD 1) усё проста: вычарпальная і вывераная да дробязяў інфармацыя пра асаблівасьці навучаньня ў 14 краінах (кошты, патрабаваньні, спэцыяльнасьці, стыпэндыі, кантакты, бытавуха), электронныя каталёгі ўнівэраў, карысныя “актыўныя” спасылкі, а таксама парады беларусаў, якія зараз навучаюцца за мяжой.

Камусьці вучыцца там – як мёдам намазана; хтосьці пасьля сэмэстру істрыць канькі на радзіму, але адназначна – там інакш. Ды і досьвед сьведчыць: адэкватныя людзі пасьля сканчэньня якога-небудзь Оксфарду ці Прынстану вяртаюцца сюды. І ня толькі з патрыятычных памкненьняў. Там яны ў самым лепшым выпадку могуць стаць прадаўжальнікамі. Тут яны ператвараюцца ў пачынальнікаў.

У “Практыцы” (CD 2) некалькі ні да чаго не абавязваючых матэрыялаў пра тое, як польскі студэнт стаў міліянэрам, зарабіўшы на ўласным хобі, як жыве, вучыцца і працуе прасунутая дацкая моладзь, чым у вольны час займаецца студэнт-стаматоляг з Каўнаса і як зьняць відэа-ролік, які пакажуць на MTV і т.п.

Краіны:

- Брытанія
- Балтыя
- Баўгарыя
- Нідэрлянды
- Гішпанія
- ЗША
- Ірляндыя
- Італія
- Канада
- Германія
- Польшча
- Францыя
- Чэхія
- Швэцыя

Спампаваць “GUIDEBOOK: АДУКАЦЫЯ ЗА МЯЖОЙ (CD 1)” (55 Мб) можна тут (або тут ). А "Практыку" шукайце на дысках!

Глядзець прынтскрыны...

Беларуска-ангельскі слоўнік слэнгавай лексікі

Мультымедыя часопіс "34" на сваім апошнім дыску выпусціў беларуска-ангельскі слоўнік слэнгу, пакуль што ўнікальны і адкрыты для дапаўненняў і паправак: лістуйце на 34popis@gmail.com. Што з гэтага ўсяго атрымалася, можаце зацаніць тут: частка 1, частка 2

4asopopi3

Люся семкі лушчыць…

і "... дома не сядзіць"

Яна - самая вядомая "бляндынка" у краіне. Яе фізіяномія заўжды на "1-м Музычным". Але колькі б вы не пяліліся ў экран, ніколі не дазнаецеся, што гэтая "штучка" ў дзяцінстве прымала роды ў дога, а ў 14 разгульвала па подыюму ў ніжняй бялізьне з хрысціянскім крыжыкам пад майкай.

Каталіцтва не перашкаджае ёй сябраваць з Палінай Смолавай і час ад часу парыцца з бацькамі ў лазьні. Зрэшты, пра Смолаву глядзіце на БТ. А пра Люсіных бацькоў - далей.

originaly uploaded in 4asapopi3