Сербія: мабільнае, briefly
Вярнулася. У сябе не прыйшла і не хачу: там было клёва, як ні разу дагэтуль. Столькі сяброў у адным месцы)) У галаве блытаніна моваў, і песні ў плэеры ў самалёце па дарозе назад квантаваліся на словы і фразы, і кожная песня набывала новы сэнс... Паслязаўтра ў Лондан, таму ў бліжэйшы час можа быць блытаніна з фоткамі ў блогу.
Вось трошачкі Белграду. Знята фліп-камерай у рэжыме фота. Ведаеце, якая камера самая лепшая? Тая, якая заўжды пад рукой!
Днямі напішу агляд камеры, дарэчы.
Храм святога Савы
Афігенскі дызайн быў у бэджаў
Нешта блакітнае і вясёлая ноч)
... прыбіральні ў клубе
... бармэны
... гэтая рэклама каханьня вісіць у іх зараз там на кожным кроку. Што да чаго??
У гэты момант я радавалася, што здымаю бясшумна і незаўважна)
Тое, што забіраюць на кантролі перад пасадкай
Лятак-тарантас. Унутры ад прапеллераў закладвае вушы :)






