Я не буду грузіць зараз лінгвістычным рэлятывізмам: каму цікава, пачытаеце самі, гуглтранслэйт вам у дапамогу. Скажу толькі тое, што сама на гэты конт думаю, хоць гэта і будзе складана без упадзенняў у літдыбр.

Так, мова чалавека звязана з тыпам мыслення, бо кожнае слова - гэта не набор сімвалаў, гэта пэўны вобраз у галаве, які звязаны менавіта з гэтым словам. Калі чалавек вучыць новую мову, некаторыя сувязі падвойваюцца, а калі пераходзіць цалкам на іншую мову, то гэтыя сувязі разбураюцца і будуюцца наноў. Менавіта ад гэтага маўленне - гэта аўтаматычны працэс, які не вымагае дадатковых мазгавых працэсаў, акрамя як тых, што звязаныя з тэмай размовы. Гэта маё моцнае перакананне, якое я праверыла на практыцы ў тым ліку, калі некаторыя рэчы па-ангельску не маюць адпаведнікаў у беларускай і наадварот, а пра рускую з беларускай і казаць няма чаго, бо там хоць і падобная будова мовы і падобная граматыка, але такія розныя назвы адных і тых жа словаў, якія цалкам мяняюць вобразы ў галаве.

Вось яшчэ больш навуковай мовай тое, што я зараз пыталася сфармуляваць:

Гіпотэза Сэпіра-Ўорфа (па-ангельскуSapir-Whorf Hypothesis), або гіпотэза лінгвістычнай адноснасьці — канцэпцыя, распрацаваная ў 30-х гадох XX стагодзьдзя, паводле якой структура мовы вызначае мысьленьне і спосаб пазнаньня рэальнасьці. Іншымі словамі, мяркуецца, што людзі, што размаўляюць на розных мовах, і думаюць па-рознаму. Аўтарамі канцэпцыі зьяўляюцца амерыканскія этналінгвісты Эдуард Сэпір і Бэнджамін Ўорф.

У мяне шмат разгалінаванняў гэтай ідэі ў галаве, я пра гэта шмат чытала, гэты пост проста для таго, каб закцэнтуалізаваць думкі, бо яны даўно ў галаве акумулююцца, і я пакуль не прыдумала, што з імі рабіць :) Хто яшчэ пра гэта думае?)


Таксама чытайце

  • Степанида Иосифовна

    ня ведаю дакладна ці я зразумела. але, мабыць, так. напрыклад, калі я зараз вучу іспанскую, то іспанскую спачатку перакладаю на нямецкую потым на расейскую альбо беларускую, потым зноў на нямецкую, напрыканцы,  іспанская выходзіць, як нейкая маса гэтых моў.. пра гэта Вы пішаце? ці я 100% не зразумела?