Сучасная беларуская дакументалістыка

Малады Фронт

Учора паглядзела гэты "дакументальны фільм". Сьмяяцца хацелася, але рэдка. Я сумняюся, што ўсё, што паказалі ў фільму, хлусьня. Але такія метады з бруднай бялізнай, з уламваннем у чужы дом з міліцыяй і заўвагамі тыпу "а што гэта ў вас тут так брудна?" - вось тут перапаўняла абурэнне і агіда з-за таго, што фактычныя калегі (журналісты.. ну ці выпускнікі журфака, што можа і не адно і тое ж) робяць ТАК і выкарыстоўваюць такія брудныя прыёмы, каб дасягнуць сваёй добра аплочанай мэты...

Спачатку перамывалі косткі хлопчыку Багуславу, якому 15 год і які ў "Маладым фронце". Рэзка захацелася пайсьці працаваць у школу. Бо дзеці не спраўляюцца з гэтым націскам, з гэтай тупой сістэмай, і няма каму іх абараніць, каму заступіцца... Хто калі не дарослыя абароняць дзяцей ад дарослых??

Потым "пясочылі" Дашкевіча і ягоную сям'ю. Брыдка. Не хачу верыць у тое, што гэта ўсё праўда, а нават калі і праўда, ЯКАЯ ВАШАЯ САБАЧ'Я СПРАВА да асабістага жыцьця чалавека, да недатыкальнага і святога?!

Што датычыцца працы аператара і журналіста, то радуе, што на БТ працуюць херовыя прафесіяналы, дакладней, зусім не прафесіяналы, а малпы з камерамі і мікрафонамі. Карцінка дрыжыць, кампазіцыя - проста жах, пастаянныя перабіўкі на рукі, гавораць адно - паказваюць абсалютна іншае: левыя кадры ні аб чым, некалькі паўтораў было дакладна (адных і тых жа кадраў з намётавага мястэчка), здымаюць насупраць святла... І вось цяпер скажыце мне, што журфак выпускае спецыялістаў! (Ната, Юліус, Юля, Воля-Чэ, Ася - гэта не пра вас, вы ж разумееце :*) І яшчэ я паняцьця не маю, адкуль браць журналістаў-тэлевізіёншчыкаў, калі нарэшце з'явяцца недзяржаўныя СМІ. Аднаго БелСата (дзе журналісты здымаюць нашмат лепш з самых першых спроб, бо там добра вучаць тэорыі) будзе малавата на цэлую краіну...

Таксама чытайце

3 каментары на “Сучасная беларуская дакументалістыка”

  1. Радаслава сказаў:

    я тут пасля прагляду паглядзела, што ў хлопчыка Багуслава за школка. Ён, як мне падалося сказала учылка, абураўся расейскай мовай настаўнікаў
    Правільна рабіў, бо школка белмоўная. гы
    і фільмец мерзасць. але і мф’аўцы тыя яшчэ кадры.

  2. [...] гэта ўсё я пісала раней, а вось – старонка героя ў кантакце, пакуль што [...]

  3. [...] ў тым жа інтэрнаце № 2 БДУ, там жа, дзе зусім нядаўна запрашалі ісці на прагляд фільма пра “Малады фронт”. Дзе [...]

Пакіньце каментар