Пісаць пра кіно – усё адно, што танчыць пра архітэктуру, таму я не буду разбіраць фільм па костках на рэцэнзію, такіх майстроў і без мяне хапае. Усе ўжо ведаюць, што частка фільма здымалася ў Менску, і ў асноўным з-за гэтага я і вырашыла яго паглядзець. У цэлым уражанні блытаныя, але фільм неблагі, хоць і расейскі. Асабліва нечаканы паварот падзеяў і канцоўка, вельмі клёвая, відовішчная канцоўка.

стиляги

Але ў мяне ўзніклі пытанні падчас прагляду:

- навошта фарбаваць сабаку ў розныя колеры?

- Так, мюзіклы маюць права на жыцьцё. Ужо прынамсі адзін эпізод з аўдыторыі універа (“Скованные одной цепью…”) варты таго, каб паглядзець гэты фільм. Але навошта спяваць песню Цоя “Васьмікласніца” ў ложку?

- І самае важнае пытанне: адкуль растуць рукі ў гукарэжсёра?! Глядзела ў найлепшай якасці, а гук скакаў, што шалёны. Шкада вушы суседзяў.

Таксама чытайце

  • http://_nevr_.livejournal.com nevr

    — навошта фарбаваць сабаку ў розныя колеры?
    А навошта насіць рознакаляровыя спадніцы ды пінжакі? :)

    —Але навошта спяваць песню Цоя “Васьмікласніца” ў ложку?
    Нууу… Шмат каму яна менавіта там спадабалася. Гэта залежыць ад адносінаў да песьні.

    — І самае важнае пытанне: адкуль растуць рукі ў гукарэжсёра?! Глядзела ў найлепшай якасці, а гук скакаў, што шалёны. Шкада вушы суседзяў.
    У цябе кодэкі крывыя =)

    • http://kryscina.com Kryscina

      1. Усё адно не магу зразумець, чаму тады не сшыць сабачцы шмоткі. Фарбаваць – негуманна імхо!
      2. Дурацкі сам факт спеваў у такі момант
      3. З кодэкамі ўсё ок – праверана дзесяткамі астатніх фільмаў

  • http://be.mahaniok.com/ Ігар Маханёк

    васьмікласніца і праўда зусім ня ў тэму :) астатняе добра

    • http://balachon.livejournal.com/ Сяргей Балахонаў

      У фільме гучыць не зусім цоеўская “Васьмікласніца”.

  • http://kupeshkafi.ru/ 6yka

    Недавно посмотрел, отличный фильм!