Soviet Братыслава (фота)
Думала напісаць шмат літар + пару фотак, а атрымліваецца, што будзе наадварот :)
Так, тут насамрэч як у фільму "Eurotrip"! Тут усё выглядае як дома: саўковенька, чысьценька і адносна нядорага ў параўнанні з суседнімі Прагай і Венай. Дарэчы, у Вену я не паехала: прамяняла Вену на камп'ютарны стол з ІКЕА :) А цяпер няма на Вену ні часу, ні сіл.
Да Братыславы ехалі гадзіны 3: там добрая траса, клёвы бензін, на ўездзе заплацілі 5 эўра за праезд па аўтабане, невялічкія горы. Тут дзіўна! З аднога боку, усе кошты ў эўра і гэта трымае ў пастаянным стрэсе. З іншага боку - кошты амаль у 2 разы меньш, чым у суседняй Празе. Плюс - паўсюль хрушчоўкі, горад сам невялічкі, цэнтр - аддалена падобны на Белград, але хіба што вельмі аддалена... Ніякіх асацыяцый наконт гэтага горада! Але штосьці ў ім ёсьць... Гэткі Менск будучыні: усё саўковае, але ўсё па-эўрапейску! :)


























А дзе гістарычны цэнтар? :)
Ішшо не была :)