Сон
Я сёння прысніла першы сон на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!!
Ўсё! Адаптацыя скончана :) Зноў пачынаецца нармальнае жыццё :)))
Я, дарэчы, і сама заўважыла, што размаўляю "напрамую" месцамі, не перакладаючы пра сябе.
А сон быў ... тэматычны... 19 сакавіка... Пустыя вуліцы... І я апранута лёгка-лёгка, а трэба стаяць, і натоўп скіроўваецца на Плошчу, а я бягу дамоў за цёплай вопраткай...







Сон на беларускай мове – гэта вельмi цудоуна!!!=)
Нічога, што ў мяне па-ангельску бывалі сны? :)
І ў мяне па-ангельску былі: тады я была ў сям’і ў Германіі, і замест нармальных 3 тыдняў я прабыла там нечакана 6!!! А праз то, што ўвесь мой камунікат быў выключна ангельскамоўны (нямецкай не ведала, на беларускай – не размаўляла, а пра рускую больш чам месяц натуральна не ўспамінала(вось кайф, натуральна!!!)), то акурат напрыканцы апошняга тыдня сны пачаліся ангельскамоўныя!!! І гэта ў 11-гадовага дзіцёнка!