Сёньня мне ўпершыню за цэлы год прысніўся ...
Ён зайшоў у кватэру, але я была ў іншым пакоі, дзе мне і сказалі, што ён жывы... А я ці то расплакалася, ці то не паверыла, але прачнулася са стойкім уражаннем цёплых абдымак... Ува сне ён быў такім, як звычайна, нават лепей: нібы сьвяціўся знутры... Напэўна, ён у раю :)...
Кажуць, што абдымацца ўва сне з нябожчыкам - гэта дрэнна... А мне было так клёва, гэта было сапраўднае шчасьце.... Ён нібыта прыйшоў развітацца са мной...
Дзякуй, Саш.