Гэты год быў цудоўны! Такіх яскравых і шчасьлівых гадоў у мяне раней, напэўна, яшчэ не было. І не пакідае адчуваньне, што гэта толькі пачатак да яшчэ лепшага, яшчэ шчасьлівейшага! Усім вам зычу такога пачуцьця напярэдадні запаветнага моманту 00:00:00 01.01.2010! Усім вам жадаю такіх гадоў, якім быў для мяне 2009!
Вынікі падводзіць ня хочацца гэтак жа, як і ня хочацца гэты год адпускаць. Але ж гэта ўжо блогерская традыцыя, то прыйдзецца:
- забрала дакументы з універа на 5 курсе кінула ўнівер на размеркаваньне :) але гэтая гісторыя мае працяг, і пра тое, ці закончыцца ўсё нарэшце дыпломам, я распавяду бліжэй да лета :) але па шчырасьці мне нават нейк пофіг ужо!
- я знайшла Каханьне :) І страшна падумаць, што я так доўга гэтага не магла зразумець... І ўсё было (і ёсьць!) так, як толькі можна ўявіць сабе ў самых сьмелых марах. Я ніколі не думала, што такія клапатлівыя і ўважлівыя хлопцы ячшэ засталіся на гэтым сьвеце)) Калі лета - у мяне быў лес, суніцы, кветкі і грыбы, калі зіма - то мандарыны, елка і ліхтарыкі ў кватэры, а яшчэ мора пры любой магчымасьці, а яшчэ Дом, у які мне хочацца сьпяшацца з бясконцых прац. Дзякуй табе за гэты год, сонца! У тым, што ён быў менавіта такі, вельмі шмат залежыла ад цябе!
- знайшла сабе другую працу. Цяпер працую шмат і мне гэта падабаецца. Але дагэтуль вельмі няёмка атрымліваць грошы за справу, ад якой я і так атрымліваю задавальненьне :) Яшчэ мяне клікалі на пастаянную працу ў Польшчу, але я не захацела з'язджаць. І ніякіх магістратур! Адтуль не вяртаюцца, а эміграцыя - самае пастыднае, што я толькі магу зрабіць у гэтым жыцьці. Не, дзякуй :)
- год быў багатым на падарожжы! Рыга, Юрмала, Варшава (дзе я нават пажыла 2 тыдні і была яшчэ безліч разоў), Гдыня, Сопат, Мальбарк, Гданьск, Страсбург (Францыя! маё захапленьне :)), ТАЙЛАНД (Чанг Май і выспа Пхукет, мільярд яскравых хвілін! акіян!!!), Ніда (Куршская каса), Піцер, Турцыя (Анталія і Фетхіе), Братыслава, Прага, Белград і Лондан (маё каханьне! Горад Гарадоў!!! спадзяюся ў хуткім часе вярнуцца))
- навучылася гукамантажу, відэамантажу і трошкі анімацыі. Зараз вучуся маляваць :)
- навучылася плаваць як чалавек. Цяпер я магу гэта сказаць у голас!
- запісалася ў аўташколу! Так, пасьпела ;) Бывай, жыцьцё без графіка!
- падаравала сястрычцы Нікухе лаптоп. Эхх, быў бы ў мяне комп у 8 год! :)
- ... і яшчэ адзін пункт, пра які я вам не скажу, але ён варты маёй узгадкі! ;)
Оооо, напісала, перачытала - і не паверыла! :) Усіх з Новым Годам!!!