Даўно я так не плакала, гледзячы фільм!...
"A walk to remember", які чамусьці вядомы ў нас пад назовам "Спяшайся кахаць" - гэта проста аааа! Вельмі шмат дзівосна прыгожай музыкі, пачуцьці... Сапраўднае кіно, якое пачынаецца абсалютна не так, як сканчаецца, усё складана і вельмі проста, як жыцьцё, сьветлы, сумны, вельмі-вельмі рамантычны фільм... Такія нячаста трапляюцца...
... А калі ехала ў Гомель, да горла падступалі самыя нечаканыя думкі ўперамешку са сьлязамі, усё нібыта насамрэч, усё нібыта наноў... Падавалася, што зараз адчыняцца дзьверы, і мы ізноў сустрэнемся ў цягніку "Менск - Гомель", будзем піць гарбату, размаўляць ні пра што, паліць у тамбуры і я буду лавіць кожнае тваё слова, кожны неасьцярожны рух, кожны няўмысны позірк... Буду захлынацца ў сваім пачуцьці і старацца зразумець, аб чым ты думаеш, калі пранізьліва глядзіш наўпрост мне ў вочы... Калі проста глядзіш мне ў вочы і маўчыш...