Скандал вакол “Вышэй за неба”

Скандал вакол “Вышэй за неба”

Негледзячы на сутнасць фільма і яго значэнне і феномен і бла-бла-бла ўся сітуацыя вакол "Вышэй за неба" выглядае зараз такім чынам, што цяпер ЛЮБАЯ арганізацыя, якая захоча выдаткаваць грошы на ЛЮБЫ беларускі буйны творчы праэкт стопіццот разоў падумае, ці варта яно таго, каб нехта амбітны-скандальны топнуў ножкай, скраў і распаўсюдзіў потым "чыста ягоны" крэатыў і абвінаваціў фундатараў у цэнзуры, ведаючы, што як СМІ, так і творчая прастора ў Беларусі знаходзіцца ў стане "А паспрабуй засудзі!". Чаму мы не можам гуляць па правілах і падаваць прыклад якасці і этыкі супрацы іншым? Ды таму што ў нас дыктатура і ўва ўсім вінаваты Лукашэнка. Амінь!

‎"Сухая рэшта" фільма, чыста эмацыйная - моцная, мяне двое сутак не адпускала. але гэты скандал і такія паводзіны з паважанай сусветнай арганізацыяй, якая шчыра хацела дапамагчы нам рухацца ў бок светлай будучыні, - гэта смерць на ўзлёце. Асабліва ў параўнанні з другім фільмам пра Беларусь (Viva [email protected]!), які на падыходзе: ён на ютубе, я ўпэўненая, з'явіцца не хутка, бо тая творчая група, мяркую, лепей разумее, што часам важней не быць першым, а захаваць твар.
Total Views: 221 ,
  • Olga

    Или наоборот. Творческим людям сто раз надо подумать, иметь ли им дело с такими заказчиками как ПРООН, которые вытрут о них ноги, подвергнут работу цензуре и еще не доплатят группе… Кино – это дело исключительно творческих людей, а не чиновников, которым следует ноги целовать людям, которые согласились за их копейки и на ужасных условиях снимать для них кино.