Апдэйт сітуацыі з размеркаваннем: усё дрэнна.
Дзялюся з тымі, хто ў маёй сітуацыі, інфой на сённяшні дзень.
Зранку зрабіла часовую рэгістрацыю на год у Калодзішчах. Заплаціла 150.000. Праблем ніякіх, прыходзь з пашпартам і атрымай шчасце. Але не ўсё так аказалася лёгка. Пасля гэтага я паехала ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Там я чакала цётачку, якая займаецца пытаннямі размеркавання гадзіну з нечым пад кабінетам (307). У выніку дачакалася і атрымала ад яе новую інфу па сітуацыі.
Аказваецца, мне, як будучаму педагогу, трэба абавязкова мець ПАСТАЯННУЮ менскую рэгістрацыю са штампікам у пашпарт. А гэта - самы дарагі варыянт з усіх магчымых :( Тэлефанавала, даведвалася - 400 уё. Вось мне няма куды падзець грошы :(( І было б дзеля чаго! Дзеля працы хоць і ў Менску, але ў школе, якая мне нафіг ня ўпала зараз, бо працу я маю і вольнага часу - нуль! Пры мне сазваньваліся і дамаўляліся з дырэктаркай, усё ўладкавана, акрамя таго, што я мушу зрабіць пастаянную рэгістрацыю.
А ўва мне сідзіць нешта, што цягне мяне назад і не дае нічога болей рабіць. Хочацца плюнуць і кінуць на самацёк. Як будзе, так будзе. Акрамя маёй заяўкі з цяперашняй працы ўсё адно мне глабальна нічога не падыходзіць... А яшчэ не дае спакою думка, што забраць дакументы было б вырашэннем усіх праблем. Аднаўлюся калі-небудзь потым.