Што рабіць?

Дылема.
Fucking system!!! У гімназіі давялі да слёз. Ішла туды ўладкоўвацца назад, ТОЛЬКІ дзеля дзяцей, т.б. я ішла з надзеяй, што мне дадуць тыя класы, у якіх я вяла раней. Ну і праблема з размеркаваннем... Мне патрэбна зараз ЛЮБОЕ афіцыйнае месца працы, адкуль я магу прынесьці паперку ў дэканат, каб мяне туды размеркавалі ў красавіку на наступныя два гады (fuck! fuck! fuck!!!!).

У выніку спачатку было ўсё зашыбісь, усё так, як я хацела, але ў апошні момант заявілася яшчэ адна выкладчыца, якая хоча забраць маіх малых ("я так давно не преподавала... пусть ОНА возьмёт старших!"), мала таго, яна будзе лічыцца "асноўнай" настаўніцай, т.б. мне можа нават не застацца гадзін пасля таго, як яна абярэ сабе класы! Я проста, проста ў шоку. Ішла з гімназіі і ліла слёзы. Сама ня ведаю, з-за чаго. Напэўна, з-за таго, што не хачу вяртацца туды, бо гэта будзе забіраць мой час, даваць мала грошай, з-за таго, што я не пабачу маіх класных дзетак, што мне прыйдзецца шукаць нейкую фіктыўную кантору, якая дасі мне паперку для дэканата, каб я магла працаваць, дзе я хачу... ламаць сабе мозг, як абыйсьці размеркаваньне...

РАТУЙЦЕ...(((

Таксама чытайце

11 каментароў на “Што рабіць?”

  1. xopca сказаў:

    сонца )
    ведаеш такое – загляне сонца і ў наша аконца )))
    у тваё дык дакладна!
    я паспрыяю )))

    • chris_gomel сказаў:

      ой, дзякуй, Алесь))
      я трымаюся, дзякуй за клопат) Заўтра пайду назад, яшчэ паглядзім, хто каго…

  2. ales_mazanik сказаў:

    Да ўж, сытуёвіна…
    Ідзі да канца, а, калі што, дык можаш і фіктыўна дзе-небудзь уладкавацца да красавіка..

  3. juwa сказаў:

    не трэба адчайвацца;)

  4. wild_scully сказаў:

    Chris, nadeyus’ u tebya vse poluchitsya!. Ty etogo zasluzhivaesh’. Tvoy dnevnik mne vse vremya pomogaet verit’ v svetloe budushee.

    • chris_gomel сказаў:

      дзякуй табе вялікі за такія словы, мне вельмі прыемна ўсьвядомліваць, што мая пісаніна камусьці насамрэч дапамагае… :)

  5. radasc сказаў:

    Nikicina svola4!

Пакіньце каментар