Нічога не атрымоўваецца...
Я не ведаю, як мне быць...
Патэлефанаваў хлопец, з яким мы збіраліся разам у Гданьск: у яго ўчора загінуў сябра...
Зразумела, яму зараз не да паездак...
Блін, а ў мяне з учорашняга дня такое перадчуванне было... нядобрае... калі ён адразу на смс не адказаў, стала зразумела, што нешта пайшло не так... Віза з 8-02 да 9-03 дзейнічае... Зараз вось так спантанна сказаць, з кім можна яшчэ паехаць, не здолею... Блін, што ж гэта... :(((((
:'(((((((((((
Адна, зразумела, таксама не паеду стопам. На "не_стопам" не хопіць фінансаў... Пачакаць тыдзень?... Два?... А што зменіцца?
Карацей, ці то некаму вельмі не хацелася, каб у мяне (ці ў нас?...) ўсё атрымалася, ці то падарожжа атрымалася б небяспечным для нас, ці то... ну, не лёс, так бы мовіць...
А яшчэ зразумела адно: НЕФІГ БЫЛО КАРКАЦЬ. Калі б маўчала і нікому б не казала, што збіраюся, ўсё б было інакш...