Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" запрашае да ўдзелу ў семінарах па тэхніках праваабарончага маніторынгу

Удзельнікі семінараў атрымаюць веды пра істотныя тэарэтычная пытанні правоў чалавека, спецыфіку іх рэалізацыі на практыцы.

Асаблівая ўвага будзе нададзена тэхнікам маніторынгу і яго ролі ў грамадстве.

Выкладчыкамісемінараў з'яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый. Першы семінар адбудзецца: 2-3 лютага 2008 г. у Чарнігаве(Украіна). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 30 гадоў,якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека і зацікаўленыя ў іх паглыбленні. Перавага аддаецца тым, хто мае жаданне ў будучыні ўдзельнічаць у праваабарончай працы.

Падача заявак на ўдзел:

для ўдзелу ў сеімнары прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць яе не пазней за 21 студзеня на адрас: office@belhelcom.org. Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадcкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы).

Удзельнікі семінараў будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу. Заяўляльнікі будуць апавешчаныя пра вынікі напрацягу трох дзён пасля завяршэння адбору.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя.

Арганізатары семінараў бяруць на сябе звязаныя з удзелам транспартныя выдаткі (кошт праезду да месца правядзення семінара і назад), кошт пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Удзельнікі семінараў атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Дадатковая інфармацыя па адрасе: office@belhelcom.org

Кантактная асоба: Анастасія Гулак.

Таксама чытайце