Я - монсцер ;))))))
Я 40 хьвілін ганяла пад домам толькі што на роліках, 3 разы пасьпяхова накірнулася (садрала локаць і адбіла правую нырку), але... ШЧАСЬЦЯ-ТА КОЛЬКІ, божа!!!
Я навучылася катацца. Засталося навучыцца тармазіць! ;)
ЗЫ, Бачыла двух сымпатычных хлопцаў-роллераў, адзін зь іх, гледзячы на мае намаганьні, павітаўся са мной: "Прывітаньне роллерам!" Я растала і праз хьвіліну... чмякнулася.