Перу [7]: Пустыня і оазіс Хуакачына

дюны перу
Нарэшце пад вечар мы дабраліся да пустыні і да самага сапраўднага оазіса Хуакачына. Возера пасярод пяскоў! Даехаць да горада - 1$, таму тут самае тусовачнае турыстычнае месца, як апынулася.

Егіпцяне настаялі на sand buggying,  я нават ня ведаю, як гэта перакласці адэкватна! Адным словам, гэтыя машынкі называюцца bugs, жучкі. Яны сканструяваны такім чынам, што нават калі перавярнуцца, людзі не пацерпяць, бо машынка ўпадзе на каркас, а не па законе бутэрброда, пасажырамі ўніз.

Уезд на тэрыторыю запаведніка — $1 з чалавека. Вжжжжжжжж, паехалі! 🙂

дюны перу

дюны перу

дюны перу

Оазіс Хуакачына. Удалечыні — Іка.

Пакуль я паспела скеміць, што мы зараз паедзем вуууунь на тыя высокія пясочныя ўзгоркі, а вось гэта мы праехалі той самы оазіс, машынка разагналася да прыстойнай хуткасці і пачаўся бесперапынны трындзец. Калі хто катаўся на амерыканскіх горках, уявіце, што тое самае пачуццё, толькі вы ня ведаеце трасы, не ўпэўненыя, што машына не перавернецца і не ведаеце, ці кіроўца аб’едзе ўзгорачак, ці ламане па самым крутым схіле ўніз!!! Пры гэтым усім вакол прыгажосць, ад ягой адымаецца мова!

Першы прыпынак. «Можаце выйсці пагуляць і зрабіць фотаздымкі!». Эсраа ў шоку, сказала, што хоча назад пешкі, няхай толькі пакажуць дарогу 🙂

дюны перу

Дарэчы, уразіла, што егіпцяне, дзеці пяскоў, сказалі, што нават Сахара не такая прыгожая, як тут.

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.