Перу [4]: Ціхі акіян

Калісці ў іншым жыцці, ў 2010 годзе я была ў Інданэзіі, дзе Балі знаходзіцца на зліцці двух акіянаў: Ціхага і Індыйскага. Але гэта не лічыцца, таму што тут, у Перу, я нарэшце пабачыла Ціхі Акіян сваімі вачыма, да гарызонта, цёмна-сіні, гучны і ўсхваляваны.

Едзем. Ён ужо за паваротам!

Ціхі акіян

Увесь бераг пакрыты такімі каменьчыкамі, даволі вялікімі. Але гэта ніяк не зашкодзіла мне набраць некалькі для сяброў)) «Глядзі, глядзі, яна зараз пачне збіраць камяні!» —  перагаворваліся сябры за спіной. — «У Беларусі што, камяні іншыя?» 🙂 «Ну канешне!» — кажу я, — «Гэтыя — чароўныя! Бо з акіяна!».

Зараз мы пойдзем у рэстаран, пачакаем 20 хв у чарзе (!) і праб’емся да ежы. Увечары — аўтобус у Іку.

Мае няўміручыя чаравічкі з Брусэля. Па якіх кантынентах яны толькі ні хадзілі ўжо 🙂

Ціхі акіян

Усё. Набываем папіць перад дарогай — і імчым на аўтавакзал. Іка-кола — тая яшчэ мярзота. Калісці ў нас прадавалася газіроўка ў аўтаматах, дык вось, у познія 90я там нешта падобнае было па смаку, жоўты недалімон-недафэйры 🙂

Ціхі акіян

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.