... Правяла сёньня першы ўрок.
Трошкі ў шоку, але ўжо лепей. Чорт мяне яшчэ панёс за дзьве гадзіны да пачатка ўрока ў школу! Хадзіла хвалявалася па калідорах, уся такая мамзэль-вучыцелька... Жжжээсьць! :)))
А потым быў урок:
- Ой, а ты новенькая?
- (яць!) Не, я новая настаўніца інфарматыкі!
Мой першы 7а быў файны і ненапружны: я нават не пасьпела спужацца!
- Як Ваша імя?
- Крысьціна.. ээ.. Станіславаўна
- А можна "спадарыня Крысьціна"?
- Можна, так будзе нават лепей!
Нешта ўнутры зьмянілася: адчуваю. Файна ;)