Персанальны апошні званок

Мой першы апошні званок у якасці настаўніка :)

Напісала заяву аб звальненні, бо скончыўся кантракт у гімназіі. У восені планую вярнуцца :)
Выставіла сёньня адзнакі прынамсі 50 дзеткам :) Задаўбалася і задаўбала іх дадатковымі пытаньнямі :) Я, як аказалася, піпец якая строгая і патрабавальная настаўніца :) Мой мілы-добры-прыгожы 8а са мной нават фотаўся, я ледзь не разрыдалася! Пісала ім пажаданьні на вакацыі ў дзёньніках :) Рамантыка :)

Усё! Бывай, мой "строгі" стыль, прывітаньне ізноў, кеды і джынсы!!!
... і чамусьці ўпершыню за апошнія гады я вітаю не сэсію, а ЛЕТА!!!

Таксама чытайце

4 каментары на “Персанальны апошні званок”

  1. nigfreed сказаў:

    н-дя… весёлое перевоплощение…

  2. radasc сказаў:

    яны таксама сумаваць будуць. шмат пра вас распавядаюць i тую фотку паказалi)

    • chris_gomel сказаў:

      :))))
      Блін, а я вось хацела здымач прыцягнуць у чацьвер той, ды нешта мне зашкодзіла тады… Я іх даўно пафотаць хацела, вось шасціклашак дык нават паспела ;)
      Перадавай ім ад мяне вітаньні :) Я ўжо сумую :)

Пакіньце каментар