Дзіўна адчуваць гэтыя перамены на сабе. Усё як у сне, толькі гэты сон ніяк не сканчаецца.

Прыехала ненадоўга у Беларусь. Толькі ўжо вяртаючыся з Варшавы, па датах штампікаў я зразумела, што я была ТАМ цэлых 10 дзён!

А потым... напрыканцы выходных у Менску, якія адарвалі мяне ад рэчаіснасці, я складвала рэчы і калі знайшла квіточак з варшаўскага трамвая, а потым - манеткі, злотыя, стала так дзіўна, так незразумела, адкуль яны ўзяліся ў мяне ў руцэ, як прадметы з сна, якія матэрыялізаваліся нечакана і недарэчна. Так дзіўна назіраць, як перамешваюцца гэтыя сусветы, гэтыя кантэксты, гэтыя планеты… Вось зараз едучы ў цягніку ў Гомель з Менску, маючы ў кішэні зваротны квіток у Варшаву са стыкоўкай у Мінску, мне бясконца шчымліва ўнутры, бо гэты шлях у амаль у 1800 км цягнікамі за адну паездку ў Беларусь пужае і не хочацца ў яго верыць...

А яшчэ больш шчымлівыя метамарфозы з домам: я сумую па Варшаве ўжо зараз, мне там заўжды было добра, я заўсёды адчувала, што горад – мой. З іншага боку, хочацца быць побач з блізкімі і з сябрамі. Такім чынам, мяне “расцягнула” на тры гарады, і … ні ў адным з гэтых гарадоў мне не спакойна ў поўнай меры. Так хочацца зараз пабачыць шмат каго з маіх сяброў, але з жахам разумею, што часу для гэтага так мала. Я вельмі хачу выправіцца на гэты конт з наступнымі прыездамі. Адзін пераезд у іншы горад ужо перажыла, перажыву і гэты.

Таксама чытайце