Прыродная самарэгуляцыя: мінус гаманец

Дзесьці болей - дзесьці меней: менавіта так я магу патлумачыць тое, чаму я ў панядзелак бегала за цягніком, у якім паехаў без мяне мой тэлефон, а ўчора ў тым жа цягніку па дарозе дадому асэнсавала, што мой гаманец з усімі дакументамі, грашыма і сімкамі (превед, вэлком! ;)) застаўся ў гатэлю! :((

Трэба было чымсці адплаціць за ўсебаковы посьпех нейкім там вышэйшым сілам: тэлефон я ім не аддала, дык яны самі выбралі, што ў мяне забраць. Усё заканамерна: я стараюся не перажываць і думаць пра аднаўленне дакументаў і, магчыма, сімкі, хоць гэта і знак пераходзіць на вэлком. Хаця ўсё яшчэ спадзяюся, што гаманец знайшлі і мае варшаўскія сябры дапамогуць мне яго адсачыць і забраць. 

А яшчэ ў інтэрнаце не працуе аська, таму сувязь са мной выключна праз мыл і ЖэЖ.

Адным словам, я без капейкі грошай, без тэлефона і без пропуска ў інтэрнат. Калі будзе новы нумар, паведамлю, а пакуль - карыстаемся высокімі тэхналогіямі ;)

Таксама чытайце

10 каментароў на “Прыродная самарэгуляцыя: мінус гаманец”

  1. ex_1und20576 сказаў:

    Ужас:(
    Сочувствую…

    • chris_gomel сказаў:

      Ай, не такі ўжо і жах, гэта ўсё аднаўляецца, што тычыцца дакументаў, а грошы – зарабляюцца.

      Вось толькі канкрэтна зараз – папандос :)

      Дзякуй за спачуваньне)

      • mirritil сказаў:

        чакай, навошта аднаўляць? калі ты ведаеш, у якім гатэлі забыла, то трэба пазваніць і папрасіць іх даслаць гаманец табе. хіба не?

        • chris_gomel сказаў:

          а думаеш, вернуць?…
          можа якая горнічная знайшла ўжо і заныкала, гэта ж Польшча, амаль як у нас усё, ішчы-свішчы…

          • mirritil сказаў:

            думаю, што хопіць ныць і трэба патэлефанаваць. чым раней – тым лепей.

            • chris_gomel сказаў:

              Каб яшчэ было адкуль тэлефанаваць!… Сімка-та там засталася, а каб патэліць з галоўпаштамта трэба грошы, якія ў тым жа гаманцы, а пазычыць няма ў каго, бо я адна ў пакоі :) Карочэ, буду чакаць пакуль нехта з сяброў зрэагуе, хто зараз там, я ўжо адліставала ім.

  2. alhifizik сказаў:

    Крис! аська в общаге работает… просто теперь она платная (ну по трафику, как обычный интернет).. для работы надо просто её перенастроить – сходи к Саше Стаину!!

  3. ja_ryw сказаў:

    от жаж, цуда бязгаловае! ))

Пакіньце каментар