Правы чалавека & multimedia

Медыя-студыя «ПОСТ» запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Правы чалавека і медыя-сродкі». Праграма ўключае ў сябе:

  • Арыентацыйныя сэмінары* (Мінск, Беларусь)
  • Медыя-трэнінг (Мюнстэр, Нямеччына)
  • Міжнародны адукацыйны сэмінар (Ваймар, Нямеччына)
  • Працу міні-груп па стварэнні медыя-прадуктаў, прысвечаных розным аспектам тэмы правоў чалавека
  • Круглы стол (Мінск, Беларусь)

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, зацікаўленыя ў тэме правоў чалавека, а таксама ў магчымасці працы з рознымі аспектамі гэтай тэмы праз медыя-сродкі.


Калі вы хочаце стаць удзельнікам праграмы, трэба запоўніць і даслаць анкету на адрас post.mediastudio@gmail.com. Дэдлайн: 22 кастрычніка. Пра вынікі будзе паведамлена не пазней за 24 кастрычніка.

*Арыентацыйныя сэмінары запланаваныя на 31.10-1.11.2009 і 7-8.11.2009.

Пампуйце запрашэньне, запаўняйце анкету

Таксама чытайце

2 каментары на “Правы чалавека & multimedia”

  1. Harmon сказаў:

    Анкета не пампуецца

  2. Kryscina сказаў:

    Толькі што паспрабавала: у мяне ўсё пампуецца, паспрабуйце “Захаваць спасылку як…”

Пакіньце каментар