Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі (Muskie) для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – гэта праграма аддзела адукацыі і культуры праграм Дзярждэпартаменту ЗША, якая адмініструецца IREX (Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах).
Праграма прадастаўляе магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Беларусі атрымаць магістарскую ступень ва універсітэтах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Адабраныя ўдзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс: да двух гадоў навучання.
Праграма прадугледжвае навучанне ў амерыканскім універсітэце з атрыманнем магістарскай ступені па наступных спецыяльнасцях: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада да 17.00.
Падрабязная інфармацыя аб праграме, бланк анкеты-заяўкі, інструкцыя па запаўненні ды інфармацыйны флайер –