Прадуктыўны дзень
Дарабіла канчаткова курсач і прэзентацыю. Канешне, бо заўтра абарона ;)
Каму цікава тэма "падаючых зорак" і цікава паслухаць абарону курсавой па-беларуску прыходзьце на фізфак а 14-00 у 217 аўдыторыю. Не, ня трэба, я баюся... Ай, як хочаце: усё роўна
на мой выступ ужо паклікаў, дык і я ўжо ... ета, таксама :) Хай я й баюся, а прыемна будзе ;)
... А яшчэ мну мела сяньня вялікае мыцьцё (бо з пасьлязаўтра адлучаюць гарачую ваду) і вялікае прыбіраньне: цяпер кватэра блішчыць і балкон завешаны разнакаляровай вопраткай ;) Аніякіх там мітынгаў, затрыманьняў і перадзелала воз карысных справаў. А вы былі на мітынгу?...







мимоходом, пока автозак не приехал
удачи тебе завтра!
А вы былі на мітынгу?…
А ён быў? Наколькі я ведаю, нікога нікуды не пусьцілі і да міцінгу справа не дайшла.
А вы былі на мітынгу?…
Размроілася :) Ніякая не абарона, а толькі звычайны даклад на канфэрэнцыі. Магчыма, канешне, што на тваёй кафедры яго залічаць як абарону, але калі ня ўпэўнена – удакладні, такое не на ўсіх кафедрах.
на нашай – так. толькі тэкст трэ’ прынесьці.
А, ну тады Крысьціне пашанцавала, таму што даклад на нашай канфэрэнцыі – гэта зусім ня тое, што, напрыклад, на канфэрэнцыі у біяфізікаў. У нас як-та ня прынята завальваць дакладчыка. Усё, канешне, можа здарыцца, але ў асноўным адносіны да дакладчыка вельмі ліберальныя.
Толькі зараз заўважыў: замест другога “А вы былі на мітынгу?…” павінна быць “Канешне, бо заўтра абарона ;)”