Глава другая
Жнівень - месяц вятроў. Шырокай паласой рушаць яны з паўночнага захаду, і над горадам пачынаюць шумець старыя таполі. Ляпаюць незашчэпленыя весьнічкі, у дварах ляціць з матузкоў мокрая бялізна. А на рацэ над трубамі буксіраў ірвецца на шматкі чорны дым і трапечуць на мачтах сьцягі. У сіні, чыста вымытай вятрамі, бягуць маленькія жоўтыя аблокі.
А пад аблокамі, уздрыгваючы ў струмянях паветру, стаяць разнакаляровыя квадрацікі паветраных зьмеяў.
...Пецька Лімон, які некалі запусьціў да самых хмар "Сіняга дэмана" і стаў першым флагманам зьмеявікоў, зараз ужо зусім не Пецька, а Пётр Ліманаў. І жыве не на заходняй ускраіне, а на іньшым канцы горада, у новым завадскім пасёлку, і працуе майстрам ліцейнага цэху. А "Сіні дэман" стаў легендай. Але кожны год у жніўні, калі прыходзяць сьвежыя роўныя вятры, падымаюцца з невысокіх дахаў Берагавога пасёлка стракатыя лятуны з лубянымі хвастамі.
Ілька ведае іх усіх. Нават па гуку трашчоткі можа вызначыць, які зьмей зараз у яго над галавой. Не, сапраўды можа. Можна нават закрыць яму вочы, і хай нехта недалёка падыме свой канверт - Ілька адразу пазнае... Але свайго зьмея ў Ількі няма. Ёсьць толькі мроя. Мроя пра вялікі і лёгкі канверт , пра такі, які пры самым кволым ветры рвецца з рук у нябёсы, як на крылах, і не падае ніколі...
Здараецца, што канверты падаюць. Калі зьмей абарваны парывам ветру, гэта яшчэ паўбяды: канверт падбяруць і аддадуць гаспадару. Горай, калі зьмей зьбілі галубятнікі. Яны піраты. Яны прыдумалі, што паветраныя зьмеі пужаюць галубей. І яшчэ прыдумалі закідушкі. Гэта два камяня і шпагат. Калі зьмей у паветры, ніць да яго цягнецца не проста: яна правісае і, раней як пайсьці ўгару, праходзіць невысока над зямлёй. Тут яе і заарканьваюць закідушкамі галубятнікі.
Прыхапіўшы здабычу, яны імчаць дамоў і звыкла чакаюць выкупу. Не дачакаўшыся, яны выходзяць на вуліцу. Тут іх ловяць і калоцяць. Такі закон.
Ветры і неба зрабілі сябрамі хлопчыкаў-зьмеевікоў. З раніцы да вечара бягуць угару па нітках стракатыя кавалачкі папяровых тэлеграм . Гэта гаспадары канвертаў вядуць размову. Нехітрую паветраную азбугу разумеюць усі, нават Ілька, хаця і са звычайным чытаньнем ён пазнаёміўся ўсяго год таму. А чаго тут не разумець? Звычайная азбука Морзэ: белая тэлеграма - кропка, чорная - працяжнік. А разнакаляровыя шматкі - гэта пазыўныя. У кожнага свае. У Генкінага Кондара , напрыклад, два зялёных. Так яго заўсёды і выклікаюць для гутаркі альбо для адпора галубятнікам.
І ёсьць такое правіла: як з'явіцца ў небе новы змей, ён мусіць даць свае пазыўныя. А як жа інакш? Неба адно, і ўсе ў ім павінны ведаць адзін аднаго.
Вялікі белы зьмей з'явіўся ўчора. Нібы квадратны месяц, узышоў ён з-за таполяў на вуліцы Чайкоўскага і падняўся вышэй за ўсіх. Ён не даў пазыўных і не адказаў на сыгналі.
Шурык Чэрамхоўскі стаяў, прытуліўшыся да плота, грыз сухую сьцяблінку і глядзеў угару. Белы квадрацік змея нерухома вісеў у зеніце. Сьветлая нітка, амаль нябачная ў сіні, уходзіла ад яго за таполі. Неба зараз было амаль пустым. Стракатыя канверты , нібы саромеючыся белага незнаёмца, пацягнуліся да сваіх дахаў, зьніклі. Толькі па-над суседнім кварталам невысока маячыў блакітны Валошка Надзькі Каўпаковай ды над зялёным дахам Толькі Селькупова матляўся, намагаючыся ўзьляцець, нязграбны Паганяты хмар .
Белы зьмей варухнуўся. Было заўважна, што ён узяў яшчэ некалькі мэтраў вышыні. І зноўку застыў.
- Магчыма, ён нас не зразумеў, - сказаў Шурык, не расціскаючы зубоў, каб не выпусьціць травінкі. Сьцяблінка тарганулася ўверх і ўніз, нібы стрэлка чульлівага прыбора.
- Чаго? - адгукнуўся з плота Яшка Верабей.
Ён сідзеў на кукішках, прымасьціўшыся на зрэзе хісткага слупа. Сідзеў і таксама глядзеў угару падобнымі на цёмныя бліскучыя кнопкі вачыма. Не адрываючы вачэй ад зьмея, ён паўтарыў:
- Чаго не зразумеў?
- Сыгналяў, - сказаў Шурык.
- Ха! Усе разумеюць, а ён неграматны, знача? Запытаўся б, навучылі б...
Шурык паціснуў плячыма і выплюнуў сьцяблінку.
Цёхканьне падэшваў рассыпалася за рагом. І выляцеў Ілька.
Не скідваючы хуткасьці, нібы канькабежац, ён апісаў крутую дугу і , каб спыніцца, з разбегу уперся далонямі ў плот. Дошкі і слуп захісталіся. Загайдаўся і Яшка, сьмешна размахваючы тонкімі рукамі. Не стрымаўся і скокнуў, адбіў пяты аб асфальт. Замахнуўся вострым кулачком на Ільку:
- Казёл шалёны! Тармаза не трымаюць, ці што? Як трэсну!
Ілька спрытна прысеў.
- Пакінь яго ў спакоі, - сказаў Шурык. И запытаўся ў Ількі: - Даведаўся?
- Прао што?
Шурык рухам броваў паказаў угару:
- Чый ён?
Ілька заміргаў.
- Я не ведаю...
- А-а... - расчаравана працягнуў Шурык. - Я думаў, ты дазнавацца бегаў.
- Я яшчэ ўчора бегаў, - сказаў Ілька крыху вінавата. - Але там, на Якарнай, сідзяць Віцька і Сяржук Кавалёвы. А на вуліцы Чэхава яшчэ нейкія галубятнікі. Але яны ж, таксама, напэўна, ведаюць пра катапульту. Ім зараз толькі пападзіся. Так, Яшка?
- Вядома, - пасьміхнуўся Верабей, і яго трохкутны тварык нават зрабіўся круглей.
- А ты пры чым! - сказаў Ільку Шурык. - Ты в гэтай гісторыі ж не ўдзельнічаў.
- Будуць яны разьбірацца! - сказаў Верабей.
Ілька патаптаўся, уздыхтуў і паказаў на зьмея:
- Ведаеце што? Вось, па-мойму, ён не наўмысна, вось і ўсё.
- Хто? - расьсеяна запытаўся Шурык. Ён нешта абдумваў і зноўку жаваў травінку.
- Той, хто яго запусьціў, - патлумачыў Ілька. - Вунь ён дзе! Вышэй за ўсіх. Вось ён і думае: калі вышэй, значыць, пляваць на ўсіх.
Яшка скрывіў маленькі рот:
- Зірні-ка ты, вышэй ! У мяне Чмель ешчэ вышэй падымаўся.
- Ух і маніш! - здзівіўся Ілька.
- Ды акрамя таго, твой Чмель упаў, - заўважыў Шурык.
Яшка зразумеў, што перагнуў. Але ні сварыцца, ні стукаць па шыі Ільку не хацелася. Белы канверт вісеў у небе як зьдзек над усімі зьмеевеікамі.
- Генчын Кондар ўсё роўна падымецца вышэй, - цьвёрда заявіў Яшка.
- Ён можа, - згадзіўся Шурык. - Але Генкі няма.
Ілька разявіў рот, але сказаць нічога не пасьпеў. Сказаў Верабей:
- Генка цяпер злы. З ангельскай у яго справа-труна. Завяз.
- А ён и не намагаўся выкараскацца, - спакойна вымавіў Шурык.
Яшка утаропіўся на яго з'едлівымі вачыма:
- Не намагаўся ! А ты ведаеш? А чаго намагацца, калі ўсё адно марна! Калі чалавек не можа!
Шурык згадзіўся:
- Можа быць. Я не ведаю, я вучу нямецкую. Яна, кажуць, лягчэй.
- У розных людзей галава па-рознаму збудаваная, - задумліва прамовіў Яшка. - У аднаго мовы вучацца добра, а ў іньшага ніяк. У Галкі, у маёй сястры, у медыцынскам інстытуце ангельская мова ды яшчэ лацінская, на якой рэцэпты выпісваюць. І яна хоць бы хны. А я вось у гэты лацінскі зазірнуў - ну ні кропелькі не зразумела.
Шурык паціснуў плячыма:
- А ты адразу зразумець хацеў? Ты хоць лацінскія літары ведаеш?
- Ведаю. Рэ - як я , толькі наадварот. Лэ - як гэ дагары нагамі.
Яшка зноўку задраў галаву. Белы канверцік стаяў у небе нерухома.
- Нават не варухнецца, - сказаў Ілька.
- У Генкі ўсё роўна лепей, - адказаў Яшка і плюнуў. - Трэба Генку паклікаць. Кондара узнімем, тады гэты беляк адразу...
Што такое гэта адразу , Яшка сказаць не мог. Але ён разумеў і астатнія разумелі, што, калі Кондар падымецца вышэй за беляка, усё будзе добра. Ілька зноў хацеў сказаць, што Генку ён ужо паклікаў, але Шурык перапыніў:
- Пра ангельскую зь ім не размаўляйце, калі прыйдзе.
- Ужо прыйшоў, - хмурна адгукнуўся Генка.
Ніхто не заўважыў, як ён апынуўся побач: усе разглядалі белага зьмея.
- Прабач, я не бачыў, - спакойна сказаў Шурык.
Генка паморшчыўся і рэзка ўзьняў плечы. Такіх людзей, як Шурка, ён не разумеў. Трываць не мог ён, калі нехта так лёгка ва ўсі багі раскідваў свае прабачце і даруйце . Яму заўсёды было нясьцерпна няёмка за такога чалавека. Сам Генка ў жыцьці сваім ніколі не прасіў прабачэньня. Колькі разоў бывала, што стаяў ён у настаўніцкай і завуч Ганна Аркадзеўна чакала ад яго ўсяго чатыры кароценькіх слова: Прабачце, болей ня буду . Або нават усяго адно слова: Прабачце . Але ён стаяў і маўчаў, таму што лягчэй было яму вытрымаць сто розных няшчасьцяў, чым выціснуць гэнае слова...
Генка глядзеў на зьмея, шчыльна сьціснуў вусны. Вочы яго звузіліся і калюча блішчэлі.
- Запусьцім Кондара ? - асьцярожна спытаў Яшка.
- Яшчэ чаго! - не варушася, сказаў Генка.
- Ген, давай, га? - заскакаў Ілька. - Я зьбегаю за ім.
Генка прамаўчаў.
Ілька перастаў скакаць.
- Ну, а што рабіць? - запытаў Шурык.
- Зьбіць.
...Яны доўга нічога не гаворылі. Збіць зьмея - гэта пірацкая справа.
- Але ж... мы ж не галубятнікі, - нерашуча вымавіў Шурык.
- А я і ня ведаў, што мы не галубятнікі, - сказаў Генка, працягваючы глядзець на зьмея.
Яшка маўчў. У яго былі свае прычыны, каб маўчаць.
- Ён жа сам вінаваты, так, Гена? - загаворыў Ілька. - Яму сыгналілі, а ён не адказвае. Канешне, трэба збіць, напэўна.
Шурык задуменна пачухаў падбародак.
- Увогуле, канешне... Раз ён не адказвае...
- Як яго дастанеш? - гледзячы ўбок, прамармытаў Яшка. - Вышыня-та якая...
- А катапульта? - хутка ўмяшаўся Ілька.
- Памаўчы! - цыкнуў Яшка.
- Ілька правільна кажа, - заступіўся Генка.
- Так я і ведаў! - ціха і журботна сказаў Верабей. - А мне зноў адказваць, так?
Катапульту недаўна адбілі ў галубятнікаў. Дакладней, не адбілі, а зьвялі з-пад носу.
Гэта была грозная на від зброя, зьлёгку падобная на гармату. На колах ад вадавознай драбіны, з дашчаным лафетам, з канапавымі спружынамі і крута закручанымі матузамі. А замест руля тырчэў гнуткая жэрдка з прымотанай на канцы старым апалонікам. Галубятнікі паўмесяца працавалі над страшнай машынай і хваліліся, што, калі яе даробяць, ніводзін канверт не вернецца на зямлю цэлым.
Дарабіць яе яны змаглі, а выканаць пагрозу не здолелі. А сёмай вечара піраты-галубятнікі схавалі катапульту ў агародзе ў Сяржука і Віцькі Кавалёвых. А дзевятай яна зьнікла. Як гэта здарылася, дагэтуль застаецца таямніцай. Толькі Яшка Верабей ведае, ды Шурык, ды Генка. І яшчэ Валодзька Савін, капітан Леанарда , і яго сябра Ігар Кан, у якога Пасат . Акрамя гэтага, пашкадавалі малыша Ільку і пад вялікім сакрэтам распавялі гэтую гісторыю яму. Пачуўшы гэты расповед, Ілька нават стагнаць пачаў ад рогату і, лежачы ў траве, так дрыгаў нагамі, нібыта яму адразу некалькі чалавек казыталі жывот халоднымі пальцамі. А потым раптам замоўк, сеў і паглядзеў на ўсіх пацямнелымі вачыма. І сказаў, што гэта зусім здрадніцкая справа - так да яго ставіцца. Усе заўсёды ўсё ведаюць, а яму не кажуць. Усе заўсёды робяць цікавыя справы, а яго не бяруць.
Калі думаюць, што ён маленькі і нічога не можа, тады хай самі бегаюць, калі трэба некага кудысьці паклікаць, альбо нешта даведацца, ці прынесьці, ці яшчэ што-небудзь. А ён бегаць не абавязаны.
Ільку хацелі супакоіць, але ён супакойвацца не стаў, а падняўся з травы і пайшоў прэч.
Толькі ён быў не злы чалавек і хутка перастаў крыўдаваць. Ды й нецікава было сварыцца, таму што на наступны ранак пачалі выпрабоўваць катапульту і прапанавалі Ільку торгаць матуз.
Ён добра торгаў, але страляла катапульта дрэнна. Не так, як належыла. Цагляныя абломкі ляцелі з прывязанага да жэрдкі апалоніка не ўверх, а нізка над зямлёй. Першы ўрэзаўся ў Яшкін ганак і пакінуў на ім аранжавую ўвагнутасьць. Другі прабіў брэш у таматавых кустах. Трэці са сьвістам паляцеў за плот, і ўсе са страхам чакалі, калі нешта там зазвініць або загрыміць. Але было ціха.
Нарэшце прыйшоў Шурык, абазваў усіх незразумелым словам пітэкантропы і заняўся катапультай усур'ёз. Перасунуў нейкую палку, пакруціў зьверху маленькае кола ад дзіцячага ровара, падумаў, пакруціў яшчэ і сказаў:
- Машына да экспэрыменту гатовая.
- Можна страляць, ці што? - хмурна спытаў Генка.
- Так.
Карэктуйце на здароў'е!
Працяг заўтра, бо сіл маіх ужо няма за кампом сідзець :)))