Чацьвёрты дзень тэмпература... Або я пераглядзела доктара Хауса і мой мозг прыдумаў сабе хваробу, або я насамрэч чымсьці такім хварэю, што ў панядзелак да доктара, хнык... Падазрэньні на нешта кашляцельнае, напрыклад, бранхіт, як у . Стамілася хварэць і працаваць адначасова! :( Хачу проста працаваць :)
З-за гэтага ўсяго не патрапіла на адкрыцьцё фотавыставы "Нашыя дзеці" ў Перамозе (прабач, !) і яшчэ не бачыла свае фоткі на сценах улюбёнага кінатэатра, але дужа хочацца. Калі не лічыць фотавыставы ў "Краявідзе", то гэта мая першая ;)
Сонейка прывезла мне стос польскіх газет-кніг-дыскаў, таму зараз я баўлю час аўдыёкніжкай "Quo vadis?" па-польску. Толькі не пытайце ў мяне, ці разумею я там хоць нешта ;)