Памятайце пра Чубаку!
Прывезла з Лондану кніжку "Законы жыцьця паводле South Park", і яна ўжо пайшла па руках ;) Там ёсьць амаль усе смачныя эпізоды з Саўз Парку з цытатамі, кшталту: "Стэн, запомні першы закон фізікі - усё, што весела не можа быць танней за 8 баксаў". Пазьней выкладу парачку ў адаптаваным перакладзе, ну ці сканы на худой канец, хоць гэтага і нельга рабіць (копірайт і г.д.). Але аднаму важнаму эпізоду там не знайшлося месца: Чубака форэва!






