Тут будзе меней тэксту і болей фотаў, бо ўвесь дзень другі, ен жа 25 жніўня, мы правялі ў Пазнаню. Упітвалі інфармацыю, глядзелі на Эўропу знутры, хадзілі з прыдыханьнем па брукаванцы і шапталі адно аднаму, што мы хочам тут жыць... Гэта было каханьне з першага позірку, каханьне з першага кроку, з першага глытка паветру... Магічныя, казачныя домікі, чырвоныя дахі, касьцёлы, вежы, ды адзін універсітэт чаго варты!!! Я была ўва многіх вялікіх гарадох, але гэты... Ён-та і не вялікі якраз, невялічкі, я б сказала. Проста ТАКОГА пачуцьця, як там, у мяне больш не было нідзе, ні ў водным горадзе раней, ні ў водным мястэчку... У гэтага Горада ёсьць сапраўная чалавечая душа, такі ж жывы горад для мяне дагэтуль Менск, зь ім было таксама... каханьне :)

Ды вось толькі Менск зараз, пасьля Вясны, падаецца чалавекам у кандалах, без права на выбар, без альтэрнатыў, без будучыні і без памкненьняў. Ён проста існуе, існуе, як кожны з нас у гэтым горадзе, не жыве, як мае быць, а проста губляе свой час, час адлятае назаўжды ў небыцьцё, мы сталеем, старэем, а Горад з гожным годам згорбліваецца і шэрэе, і НІХТО, абсалютна ніхто ня здольны яму дапамагчы... Ніхто з нас ня здольны кінуцца пад важкую тэхніку для разбурэньня будынкаў і засланіць сабой гістарычны Менск. Мы такія ж безабаронныя, як наш Горад. Я пішу "наш", бо я зраслася зь ім, ён ува мне, бо я моцна, моцна люблю Менск... Мы такія ж безабаронныя, бо замест гістарычнага будынка могуць зьнішчыць кожнага з нас, зьнішчыць маральна ці фізічна, якая тут ужо розьніца?... Калі мы шпацыравалі па Пазнаню, станавілася зразумела відавочнае: як бы моцна мы не дамагаліся свабоды, праўды ці яшчэ там чаго - хай сабе яно і будзе, мы зможам, мы здолеем, але... Чамусьці, калі прыязжаеш у Эўропу, хочацца пець і танчыць сярод гэтых казачных домікаў, на старадаўніх камянях бруку, зазіраць у вокны, сядзець пасярод галоўнай плошчы горада, валяцца на траве ў парку, жмурыцца ад зіхоткага сонца, гледзячы ўгару на купалы касьцёлаў, рабіць сваю справу, бо для гэтага ёсьць усе умовы - і НІХТО, НІХТО НЕ ЗДОЛЕЕ НІЧОГА ЗАБАРАНІЦЬ, бо я - ёсьць ЧАЛАВЕК, і я ПРАГНУ ГЭТАГА ПАЧУЦЬЦЯ!!! Калі гэтае пачуцьцё патрэбнае мне, гэта яшчэ вой як не значыць, што яно патрэбнае ЎСІМ беларусам, я не МАЮ ПРАВА навязваць сваю думку, трэба каб людзі ЗРАЗУМЕЛІ самі і зразумелі ПРАВІЛЬНА, НАВОШТА гэтае пачуцьцё, гэны кісларод, гэты вецер... Я не ведаю, ЯК аб гэтым усім распавесьці, Я ПРАГНУ ШЧАСЬЦЯ НАШАЙ БЕЛАРУСІ, але як, як, адкуль мне ведаць, ШТО ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ ШЧАСЬЦЕ??! Тых людзей, каго я ведаю - я магу назваць не проста беларусамі, а прасунутымі, разумнымі людзьмі з пашыраным сьветапоглядам, эўрапейцамі наўпрост. А астатнія... Астатнім яно НЯ ТРЭБА! ІМ І ТАК ДОБРА! Дык што ж рабіць??!

Блін, прабачце за літдыбр, проста гэтыя думкі не даюць мне спакою ўжо які дзень...

... Познань - цудоўны Горад, фантастычны Горад, жывы Горад. Кропля маёй душы засталася назаўжды там, я абавязкова туды вярнуся, тым больш, што там жывуць цяпер нашыя сябры Крысьціян і Паўліна, якія ўрэшце запрасілі нас на Новы Год!!! ;))) Але пакуль загадваць рана. Дарэчы, у нас была адказная місія: мы мусілі знайсьці лекара, які рабіў складаную апэрацыю на сэрца браціку

  у далёкім 88 годзе. Крысьціян дапамог нам яго знайсьці, дамовіўся за нас аб спатканьні, мы прынесьлі яму 5 жоўтых гладзіёлусаў і падзякавалі за тое, што Андруха жывы... :) Гэта было незабыўна! Потым схадзілі ў кавярню, потым працягнулі шпацыр, потым набылі цукерак і печыва нашым сябрам да гарбаты і паехалі назад, дзе нас ужо чакала вячэра пры сьвячах і пад прыемную музыку на тэрасе :) Вечар прайшоў міла, за размовамі, чырвоным віном і марозівам. Мы проста таялі з Ксадам, я ня ведаю, колькі разоў за гэты дзень мы сказалі адно аднаму: "Афігець!!!", бо гэта быў адзін з самых шчасьлівых дзён за ўвесь апошні час!...

І вось фоты:
Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!

Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!

Познань!

Гэта мы кіруемся да лекара-хірурга на падзяку:

А гэта сам лекар:

Буш у польскай інтэрпрытацыі. Народная творчасьць.

А гэта чамусьці нагадала Амэрыку па галівудскіх фільмах!

Ведаеце, што гэта? Не паверыце! УНІВЕР!

Гандлёвы цэнтр.

Мясцовы даўнтаўн ;)

Пешаходная вулічка:

Катэдра:

Гацішна атрымалася ;)

Ратуша:

Галубы:

Алдовы хіпан ;)

Вячэра пры сьвячах удома:

Таксама чытайце

  • http://insurhent.livejournal.com/ insurhent

    tak. Poznań zač0tny horad…

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Праўду кажаце ;)))

      • http://insurhent.livejournal.com/ insurhent

        a chalaŭny wi-fi ŭ centry heta naahuł mega-cool!

  • http://volja.livejournal.com/ volja

    Klova! Azhno taksama zachacelasia navedac hety horad:)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Варта, насамрэч варта! Паччуваешся як на іньшай плянэце! ;)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Варта, насамрэч варта! Паччуваешся як на іньшай плянэце! ;)

  • http://volja.livejournal.com/ volja

    Klova! Azhno taksama zachacelasia navedac hety horad:)

  • http://the_zonker.livejournal.com/ the_zonker

    А я вот от Варшавы тащусь))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Я таксама ташчылася… Пакуль ня з’ездзіла ў Пазнань! :) Гэта, брат, такая справа… )))

  • http://zhauranak.livejournal.com/ zhauranak

    Як прыгожа!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! Ужывую яно яшчэ прыгажэй! %)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! Ужывую яно яшчэ прыгажэй! %)

  • http://zhauranak.livejournal.com/ zhauranak

    Як прыгожа!

  • http://aryjon.livejournal.com/ aryjon

    Познань – гэта сапраўды супер! А яшчэ раю наведаць Вроцлаў, там таксама казачна!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Так, Уроцлаў, канешне, а нам яшчэ кожны драйвэр Кракаў узгадваў і Гданьск! Карацей, мульцівіза не прападзе! ;)

  • http://polar_bird.livejournal.com/ polar_bird

    каханы Познань! начаваў там на вакзале.
    а 4 раніцы лазіў па Старувцы.
    бачыў, як сонейка прачынаецца з-за будынкаў…

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      :))) Ну вось, нездарма мяне так торкнула! ;))

  • http://pollushka.livejournal.com/ pollushka

    А мне падаецца, што ўсе польскія гарады розныя і аднолькавыя адначасова. Гэтыя чырвоныя чарапічныя дахі і каляровыя дамкі…
    Усе гарады, зрэшты, як і людзі. Вельмі розныя, але падобныя адначасова

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Так :)))) Дакладна!

  • http://na_kryliah.livejournal.com/ na_kryliah

    Дзякуй за фоты і дзякуй за распавяданне, як было.
    Амаль тыя ж пачуцці ў мяне ўзнікаюць, калі я бываю ў Менску. Нажаль.

    І дзякуй за сайт, я там зараз таксама запісалася, мабыць, атрымаецца павандоўнічаць, калі Эстонія ў шэнген войдзе.)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Калі ласка! :) А сайт насамрэч проста залаты! :)

  • http://ja_ryw.livejournal.com/ ja_ryw

    %)
    слухаць гэта было непамерна весялей :))
    але прачытала з задавальненнем :)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзенькую бардзо! Ты калі прыйдзеш??

      • http://ja_ryw.livejournal.com/ ja_ryw

        ты ўсё яшчэ чакаеш? :))

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Ггг, ну блін атож!!! ;)

  • http://leonidych_85.livejournal.com/ leonidych_85

    Дааа. 7 мегов – это вам не шуточки…)))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Угу. А ўсяго прывезлі паўтара гіга фотак, таму гэта выбраныя ;)

  • http://homielanin.livejournal.com/ homielanin

    выдатныя фота,
    выдатнае падарожжа,
    адзнака – выдатна! :))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Вялікі дзякуй!!! :)))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Вялікі дзякуй!!! :)))

  • http://homielanin.livejournal.com/ homielanin

    выдатныя фота,
    выдатнае падарожжа,
    адзнака – выдатна! :))