Падарожжа па Польшчы: доўгая дарога дадому. Дзень 4 з 4.

Я б не сказала, што содні, што мы ахвяравалі Дарозе цалкам, былі нецікавыя. Было nice (c).

Безумоўна, дарога вельмі стаміла, але даехалі мы да Менску, добра даехалі, і нават пасьпелі да пачатку працы

  у горад!
З ранічкі (7-00) мы выйшлі з Лодзі - там паймалі нейкага араба з Бельгіі, які ехаў якраз на ўсходні выезд з Варшавы, што нам пасавала проста зашыбісь як! :) Па дарозе гутарылі па-ангельску, потым ён спыніўся ў прыдарожным рэстаране (!) і пачаставаў нас афігеннай шарлоткай з кавай. Размаўлялі пра палітыку і жыцьцё ў Беларусі, усё звычайна ;)
... З Варшавы мы ехалі до-о-о-оўга. Бо ад Варшавы да мяжы піпец які нязручны ўчастак трасы, шмат маленькіх мястэчак і багата злых беларусаў, што сьпяшаюцца дадому з польскіх закупаў.
Карацей доўга ці каротка, але ў пачатку дзевятай вечара мы былі ў Тэрэсполі на мытні. Там жах што рабілася! Адныя таргашы... Вось і мы да такіх падселі. Нам і мяса ў кішэні пазапіхвалі, і дэклярацыі мы пазапаўнялі, і .... вой, як мы там задзяўбліся на той мяжы, несказанна проста... Аказваецца, усе гэныя таргашы КОЖНЫ РАЗ даюць нашым мытнікам на лапу, прычым мінімум 50 баксаў. Я ў шоку. Так, я наіўная, я думала дзядзька Лука ўжо з карупцыяй на мытні разабраўся... ((( Карацей, калі мы былі ў Берасьці (нас завезьлі на вакзал), было ўжо 22-00, мы былі стомленыя, халаднела, таму мы нашкрэблі троху грошай: атрымалася роўненька на 2 квіткі да Менску на цягнік. Але... ну ня лёс нам на цягніку было!!! Квіткоў НЕ БЫЛО. Мы пасідзелі ў поўным [censored] пару хвілін, потым сабраліся - і паехалі на трасу. Ну а што рабіць? І вось, карціна мясам: поўня над трасай, мы ў лёгкіх світэрах, паветра максімум +15, мы паціху дубеем, пустая траса, ліхтароў - пара штук, нас забіраюць на Федзькавіч, да тэрмінала. Мы яшчэ падумалі, бо рэальна ТАМ, калі б мы ня з'ехалі, мы б да ранку памёрлі проста і ад холаду, і ад стомы. Намёту ж няма, хыхы, а ад тэрмінала да Берасьця каля 40 км. Ну і вось нейкія нябёсныя сілы паслалі нам фуру з цудоўным беларусам, зь якім мы ехалі ўсю ноч і ў 7 раніцы былі ў Менску, пры чым па дарозе ён пакарміў дзерунамі ў кавярні (калі гэты быдлятнік можна так назваць) і частаваў яблыкамі, а на разьвітаньне падараваў паўкілаграмовы пакунак кавы зь Нямеччыны! Карацей, вандроўка ЎДАЛАСЯ!!!
Нашыя новыя сябры з Лодзі:

Каляровая машына-смецьцевоз у Лодзі:

Едземо:

Спадар з Бельгіі:

Пад'езды да Варшавы:

Мост цераз Віслу:

Варшаўскія раз'езды/аўтабаны:

Сотня км ад Варшавы:

Там над намі лёталі белыя птушкі!

У кавярні п'ем гарбатку:

Нейкі маленькі гарадок:

І вось нарэшце ў фуры на Алімпійцы па дарозе на Менск:

Таксама чытайце

10 каментароў на “Падарожжа па Польшчы: доўгая дарога дадому. Дзень 4 з 4.”

  1. homielanin сказаў:

    Добрыя і вясёлыя колеры для аўтабану.
    Складваецца ўражаньне, што гэта наван не бетон з мэталам, а
    нейкая трава ці мох, які расьце да гары нагамі :))

  2. homielanin сказаў:

    Добрыя і вясёлыя колеры для аўтабану.
    Складваецца ўражаньне, што гэта наван не бетон з мэталам, а
    нейкая трава ці мох, які расьце да гары нагамі :))

  3. ja_ryw сказаў:

    гэтыя фоты я не бачыла :)
    прэлесно %)

  4. ja_ryw сказаў:

    гэтыя фоты я не бачыла :)
    прэлесно %)

Пакіньце каментар