Моцнае, устойлівае ўражанне ЗАХАПЛЕННЯ! Хто яшчэ не хадзіў - марш на кінасэанс, вельмі раю менавіта вялікі экран, відовішчнае кіно.

Так, страляніны шмат. Але і рамантыкі хапае. Ну і нэўтральна аб'ектыўна захапляльныя карцінкі. Таму кіно, так бы мовіць, "для ўсёй сям'і": для малчыкаў, дзевачак і нават дзяцей - мы хадзілі з маім сістэрам, ёй 9 год, на апошні сеанс - і зайшло оооок, яна нават засыпаць не стала. Ну канешне, заснеш тут: увесь час сідзіш як пад напругай, варухнуцца няма калі і нават падумаць аб тым, каб варухнуцца!

Вельмі не раю па дэфолту адносіць кіно ў шэраг папсовых: так, ён дарагі, гэта бачна, ён сябе акупіць, і, думаю, не раз. Вельмі ўдалы падбор актораў імхо. Вельмі крута падыйшла на ролю экс-вайф акторка з "Влюбись в меня, если осмелишься", проста ахх! АЛЕ: для папсовасці фільму не хапае прастаты і адназначнасці. Тут усё было месцамі складана для публікі апошняга сеансу ў кіно: тут і там чула "эээээ...", "че-т я не догоняю уже" і г.д. Але потым я пыталася ў мелкай: яна, як ні дзіўна, зразумела ўсё, таму ідзіце смела ;)

Спадабалася не столькі відовішчнасць, колькі ідэйнасць. Аматары "пазаганяцца" - не будзе адпускаць мінімум суткі ;) Сны пасля кіно сніліся - ойёйёй!

П.С. Тыя, хто паглядзеў: скажыце мне, ён вярнуўся ці не?!

Таксама чытайце