Часам некампетэнтнасць журналістаў у канкрэтных галінах проста раздражняе. Наша саўковая журфакаўская адукацыя - адукацыя пра тое, як пісаць, а пра што пісаць - усе разбіраюцца па ходу справы. У выніку атрымліваюцца "дыпламаваныя журналісты", якія валодаюць навукай ні пра што і ні разу не валодаюць тэмай, якую асвятляюць. Вось вам, калі ласка: "В октябре – новый звездопад, можно загадывать желания".

Мой адказ на гэты
пост і гэты артыкул:

Хачу заўважыць, што гэты артыкул - поўная лухта. Тыя метэорныя плыні, што пералічаны, не вылучаюцца абсалютна нічым і для аўтара артыкула не было аніякай падставы іх узгадваць як мегафеномены, акрамя як інфармацыйны голад і патрэба напісаць "абы было". Я магу такія артыкулы клепаць кожны месяц, бо гэтыя ўсе малапрыкментыя метэорныя плыні змяняюць адна адну кожныя дзён 20-30, нават перакрываючы адна адну, т.б. іх вельмі шмат. Гэта тое ж самае, калі б я пісала, што кожны восеньскі дзень на Менск падае 30.000 жоўтых лістоў з дрэваў.

"Прафесійна" вы канкрэтна гэтыя плыні не пабачыце ніяк, бо а) зараз не год максімума ніводнай з плыняў і ў лепшым выпадку вы пабачыце штук пяць за гадзіну, ды я і ў гэтым моцна сумняюся. б) над Менскам - воблачнасць, неба зацягнута і зорак нам усім не відаць, в) а калі нават і будзе надвор'е - за горад, адназначна, і падалей, бо ад Менска ідзе такая засветка, што вы і гэтых 5 метэораў не пабачыце.

П.С. Нікога са знаёмых журфакаўцаў не хачу крыўдзіць: калі мы знаёмыя і я да вас добра стаўлюся, гэта значыць я лічу вас экспертам прынамсі ў нейкай вузкай галіне і прафесіяналам у сваёй справе. Ненавіджу непрафесіяналаў, так ужо павялося.

Таксама чытайце

  • http://zmagarka.livejournal.com/ zmagarka

    ггг. звездапад – самая актуальная тэма :)))

  • http://shur_sh.livejournal.com/ shur_sh

    Профессионализм! Вот и я тоже стремлюсь к этому! Получается или нет – уже другой вопрос. Хех… Но стараюсь же!!)
    Завтра в клубе Гудвин будет лекция-концерт о истории блюза с Александром Цыганком. Приходи. Давно тебя не видел, а очень хочется! Я именно в этой части лекции не участвую, поэтому приеду как зритель. Если будет время, то я позвоню;0)

  • http://angelofdeath_by.livejournal.com/ angelofdeath_by

    Не вижу чему собственно удивляться, хотя грустно на самом деле.

  • http://stashek.livejournal.com/ stashek

    Шчыра кажучы, не разумею, чым так не падабаецца артыкул. Ну, ок, Зямля ўвесь час праходзіць праз метэорныя плыні, але колькі людзей пра гэта ведае? Чаму нельга пра гэта нагадаць? Не абавязкова ж усе артыкулы прысвячаць палітыцы ці дажынкам. Разумею, калі б тэма метыораў усплывала ў прэсе кожны тыдзень, але ж такога няма.

  • http://manivid.livejournal.com/ manivid

    г) зараз такі месяц, што сьветла як ўдзень )))

  • http://featar.livejournal.com/ featar

    Ооо… знаёмая тэма… :(((
    Часам сапраўды рука так і цягнецца да кулямёта.