Не магу стрымаць эмоцый!

Дазволю сабе невялічкі трэйлер да наступных фотак і расповедаў пра Інданэзію! Проста сённяшні дзень быў настолькі поўны эмоцыяў, а таксама новых думак, ідэяў і ... ну, ня ведаю, унутранняга абнаўлення проста нейкага! Як заўжды, мае ўнутраныя "землятрусы" правакуюць моцныя візуальныя карцінкі. Ня ведаю, ці перадаюць нешта гэтыя фоткі, але нейкую долю перадаюць дакладна 🙂 Далей будзе болей, а пакуль вось парачка:

рысавыя палі Балі

Рысавыя палі на Балі

індуісцкі храм Тана Лот Балі

Індуісцкі храм Тана Лот, Балі

Вулкан Батур, Балі

Ну, тое, што пісаць пасты няма часу, гэта зразумела, так? 🙂

Total Views: 626 ,
  • Жэня

    Прыгажосць! І не патрэбна пастоў, толькі фоткі!!!