Пачынаю задумвацца пра тое, што ўсе гэтыя загоны пра “як сустрэнеш – так і правядзеш” – гэта проста прыхаваныя дзіцячыя комплексы. Бо колькі я ні спрабавала – усё ніяк не змагла прыгадаць папярэднія НГ, акрамя, мо якіх 2-3 (ну тое немагчыма было не прыгадаць, ага). Ну дык тады а сэнс у гэтым усім?! Хоць і годы выдаваліся розныя па сваёй цікавасці, незалежна ад гэтай самай ночы.

Упершыню было фіялетава як, з кім і якім чынам. Сталею мо нарэшце? Узгадвала сваю прыемную дзіцячую традыцыю, калі мы з аднакласніцамі/-камі пускалі па руках сшытачкі з 12-24 лістоў, куды прасілі запісаць пажаданьні розных людзей. Потым гэтыя ж людзі заклейвалі гэта ўсё трохкутнічкам і аддавалі гаспадару: адчыняць трэба было пасля 00:00, і ўсе годы ажно да ўнівера з сярэдніх класаў я атрымлівала ад такіх сшытачкаў вялічэзную дозу навагодняга шчасьця! Пасля таго, як у электронны “поздравлятор” два ці тры гады таму нехта напісаў нейкую дрэнь, я “завязала”, але гэтага моцна не хапае…

2010

НГ наступіў пакуль толькі на каляндары, моцнага “Ваааў!” я ад сябе не дачакалася. Заснулі, дарэчы, каля 1:30 (!), з алкаголю я выпіла палову шкляначкі шампанскага пад бой курантаў і палову выліла на куртку. Выснова ночы: калі яшчэ хоць аднаго разу я пагаджуся на НГ у кампаніі сяброў хоць з адным незнаёмым мне чалавекам (“А чо, пусьць едуць для гендэрнага балансу!”), забейце мяне, калі ласка, загадзя. Сусьвет вам скажа дзякуй!

Таксама чытайце

  • nevr

    О, пачынаеш успрымаць НГ так жа, як які-небудзь першамай )