Навіны са студэнцкага фронту
Была ва ўніверы. Хадзіць мне без дыплома яшчэ мінімум год невядома колькі.
Міла пагутарылі з дэканам, потым ён прадыктаваў мне тэкст заявы на аднаўленне, а калі я пайшла за бланкам заявы да метадысткі, яна ў мяне здзіўлена спытала: "А ты хіба ня ведаеш, што ты ўсё роўна паедзеш па размеркаванні?". Ну, я пра сябе канешне шчыра кажучы да канца не магла паверыць, што мяне вось проста так адпусцяць без крыві і прабачаць мне 43 мільёны. Яна яшчэ пры мне патэлефанавала кудысці там, назвала маё прозвішча і ў выніку я маю вось што: я аблажалася двойчы падчас вучобы ва ўніверы.
Першы раз - калі я перавялася з даследчыцкай на педагагічную плынь, бо менавіта таму ў мяне ўвогуле паўстала пытанне з размеркаваннем. І другі раз - калі я добрасумленна здала ўсе іспыты-практыкі-залікі, і, гэтым самым я выканала ўвесь вучэбны план і пры аднаўленні я плачу НЕ ЗА СЕМ, А ЗА КАМІСІЮ. Адпаведна, і дыплом мне будзе НЕ ПЛАТНІКА, А БЮДЖЭТНІКА. Вось калі б я прагульвала-пераздавала-не здавала, я б магла залічыцца на апошні семестр, і тады быў бы дыплом платніка і я б нікому не была вінная! А*%ець. Дзе логіка??? Значыць, усё было марна! Я зайшла, сказала дэкану, што "не, дзякуй", ён мне паспрабаваў паўціраць, што адпрацоўкі - гэта лагічна, і бясплатны - толькі сыр у мышалоўцы (дык прыбярыце фразу "бясплатная вышэйшая адукацыя" з Канстытуцыі, с*кі!), сказаў, што да чэрвеня я ячшэ магу падумаць.
... больш ныць не буду, хоць і хочацца. Як жа я ненавіджу гэтую гіблую краіну. Так, краіны і дзяржава - розныя рэчы, але [CENSORED, CENSORED, CENSORED, CENSORED] Чым далей - тым меней жаданьня тут жыць далей :(







Не марнуй свае нэрвы. Ну вось сёння пакіпяціся і хопіць. Бо не вартыя твае нэрвы гэтага
Табе дыплом патрэбен зараз? Не? Дык і ўсё. А потым усё сціхне, уляжацца і пойдзеш і атрымаеш гэны дыплом.
:*
у мяне іншае западло. вынікі майго дыплома могуць хутка састарэць і выклікаць потым у сур’ёзных учоных мужэй сьмех О_о
ну вось і зноў ты з гэтым сутыкнулася і тая ж самая рэакцыя ў цябе — яны ж нічога ад цябе не хавалі, не падманвалі. бюджэтнае навучанне цягне за сабой адпрацоўку, а твае пераводы і выдатныя адзнакі — гэта твае ўчынкі.
і адказваць за ніх табе
–зрэшты я 1,5 гады адпрацаваў ужо..і склалася ўсё не найгоршым чынам
У мяне вось зараз якраз паўстала дылема. Бо сесію я зараз рэальна хутчэй завальваю і нездаю, бо прагульвала-недаздавала паўгады цэлыя і бла-бла-бла.. Або даздаць – і тады, я так разумею, стопудова размеркаванне?
Крис, а ты на очку или на заочку восстанавливаешься?
У меня парень так же бросил универ из-за распределения, через два года восстановился на заочку на другой поток, проблем с распределением быть уже не должно.
Правда с восстановлением на следующий же год были проблемы как раз-таки из-за того, что проскиповал распределение.
ну якая ж завочка на фізіцы? :) у мяне выбару няма, толькі дзённае, так бы я ўжо даўным-даўно…
Крис, свяжись со мной плз по Аське 2368587. Я так понимаю, ты хочешь работать программистом, но за более-менее живые деньги. Есть у меня тут одна идейка.