на гэтым тыдні я вяду Аблогу (выпуск ад 14.08.2009)

Да Колі?

Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.
Вось muha-elka выкладвае скрыншот з ств-шнага рэпартажу (здымалі ўсе беларускія каналы!):


И даже КАРТОШКА у нас — пирожное.
И даже пирожное у нас — КАРТОШКА.

Падхоплівае і сьмяецца разам з усімі і al-t-er

Так доколе Лукашенко
Будет самым главным тут?
Так. До Коли Лукашенко
Будет самым главным тут!



via ermig

Дарэчы, пра Колю: у малога супэрскія цацкі-машынкі зь дзяцінства, я вам скажу. Адразу ўзгадваецца той анэкдот «Тата, хачу, каб слонікі пабегалі!»... Колечка ў гэтым жа сюжэце катаўся сам (5 год дзіцяці!) на маленькім аўтамабільчыку (кшталту такіх, што езьдзяць па палях для гольфу).

Візуальна-пазытыўнае

Усё яшчэ працягваюцца водгукі на нядаўні, хай і ня вельмі ўдалы, футбол.

Waldorff вывешвае ўжо трохі баяністую, але вельмі патрыятычную і натхняльную фотку зь вялізным бел-чырвона-белым сьцягам на ўсе трыбуны нейкага стадыёна:

Ні пра што, але пад настрой малюначак запосьціў nikita-syskov:

Нешта шмат забаўных гіфак сёньня ў фрэндстужцы: ну, раз іх так шмат, значыць, яны насамрэч неблагія: valjaryna і muha-elka посьцяць гэта:

Славер посьціць хвалямі фоткі з музычнага фэстывалю Sziget 2009, што зараз праходзіць у Будапэшце. Я не плянавала туды ехаць, але, мяркуючы па водгуках Славера — гэта незвычайная, чароўная Эўропа. Піша, што кайфуе ў тых мясьцінах і не чакаў, што Будапэшт — гэта так крута.

«Як восем па-ангельску? Эйч?!»

«Хартыя» перапосьціла нясьвежы ўжо, але вельмі-вельмі сьмешны артыкул пра тое, як Белгазета спрабавала датэлефанавацца ў беларускія прадпрыемствы і загаварыць з прадстаўнікамі кампаній па-ангельску. Пра гэтую показку насамрэч узгадвае gsbelarus:

А што? Хто ня згодзен, што восем па-ангельску — гэта «after seven»? :)

Справа ў тым, што адна з такіх цётачак спрабавала адказаць па-ангельску і не магла ўзгадаць, як будзе «восем» па-ангельску. І ўсё ж гэта лепей за «Ноў» і вешаньне слухаўкі, як у іншых канторах.

Тэрарыстычная кукуруза ці баранчыкі?

У суполцы «бай-мова» займаюцца словаўтварэньнем і адаптаваным перакладам: «папкорн» зь лёгкіх рук прадстаўнікоў суполкі можа пераўтварыцца ў «кукурузныя бурбалкі», «баранчыкі» ці ў «пухнатую кукурузу» — на выбар.

Парад, салют і Western Union

Ніхто так ня радуе якасным эксклюзывам, як malishevsky: учора ён паказваў сваім чытачам аб’яву, у якой людзі на поўным сур’ёзе лічаць за бонус від на парад і на салют з вакон кватэры, якую прадаюць. А сёньня ён уразіў і павесяліў тым, што замест беларускай мовы на блянках Western Union трэцяй мовай ні з таго ні зь сяго стала... кітайская!

Сидите днями в интернете этом — не знаете, что в стране плюс еще один государственный язык. Эту платежку Western Union стырил в Технобанке на Кропоткина. Платежка на русском и на китайском, конечно!

Деушка из банка удивилась моему удивлению:

— К нам очень много китайцев приходит, и мы заказали такие бланки. Они здесь где-то, наверное, живут. Студенты.

— Белорусы к вам тоже приходят. Бланки и на мове есть?

— Нет.

Замечательные студенты Поднебесной учатся в наших универах. Им пока с трудом даются такие слова как «фамилия», «имя», «адрес», «город», «страна», «подпись», но лет за пять освоят, ага. А там к ним подмога подоспеет

А пра пэрспэктывы беларускамоўнага інтэрнэту падымае дыскусію skepsys — ужо зараз некалькі дзясяткаў камэнтароў, далучайцеся, хто ня хоча акітаіцца ўканец.

Пруфлінк

Таксама чытайце

  • http://be.mahaniok.com Ihar Mahaniok

    бел-чырвона-белы сьцяг – гэта альбо Рыверплэйт з Аргентыны, ці Штутгарт у Нямеччыне

  • http://kryscina.com Kryscina

    Ведаю, ведаю :) Гэта ўжо баяністая рэч, я мо года два таму бачыла гэную фотку))

  • Pingback: Chris » Blog Archive » From Twitter 08-17-2009