Гісторыю распавяла сяброўка, у мяне гістэрыка, не хочацца верыць, што так і ёсьць, але не верыць няма падставы.

Яна ўчора ў Нацыяналцы спрабавала знайсьці артыкул нейкі, неабходны для працы. Распавяла пра кампы, якія стаяць адзін побач зь іньшым, але СЕЦІВАМ не аб'яднаныя, на кожным - па АДНАМУ файлу: каталёг кніг. І ўсё. Гэта шчэ фігня. Патрэбны артыкул трэба было адсканіць. У іх вялікі такі наварочаны апарат "Xerox" стаіць. Карыстацца ім яны так і не навучыліся. Самі, кажуць, сканьце. Тады прыйшлося шукаць аналаг у каталозе. Знайшлі, спрабуюць скінуць на флэшку. Бібліятэкарка не змагла, паклікала галоўную, тая галоўная таксама ні ў зуб нагой, падлучыла неяк, кажа: "Не бачыць наш кампутар вашую флэшку!", паклікалі самую галоўную па тым аддзеле - а ў сяброўкі iPod, вялікі такі, на маленькую простую УСБ-флэшку не падобны - і яна ВЫДАЕ ФРАЗУ: "Канешне, не бачыць! У вас жа старая флэшка, вунь,вялікая якая, старыя Сімэнсы таксама вялікімі рабілі!" - у сяброўкі шок, яна ледзь стрымліваецца, каб не засьмяяцца над усім аддзелам. Паклікалі сісадміна, сісадмін нарыў недзе... флопік! Яны падрубілі флопік, сяброўку пагналі за дыскетай. Флопік пісаў праз раз. Тады ў іньшым аддзеле знайшлі... дыскавы прывад! Сяброўка пабегла за эркай. Купіла, сталі пісаць, высьвятлілася. што прывад-та Cd-R, а не CD-RW! І тут нейкім дзівам флопік запісаў-ткі ёй артыкул на дыскету - шчасьце!!!
... Зь яе яшчэ за "паслугі" 400 р. садралі. Неверагодна! І з гэткімі дыбіламі зьбіраюцца ладзіць Парк Высокіх Тэхналёгій??!!. Сьмех скрозь сьлёзы!...

Таксама чытайце

  • http://pustasloy.livejournal.com/ pustasloy

    во гоблины…
    но не удивительно, а показательно!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ага. Хто б сумняваўся… :(

  • http://soft_tiger.livejournal.com/ soft_tiger

    Не, ну гэта ж не дэбілы. Гэта нармалёвыя працаўнікі бібліятэкі. Яны ж не павінны дасканала ведаць тэхніку.

    • http://pustasloy.livejournal.com/ pustasloy

      если есть прайс на услуги, то должны уметь их оказывать

      или нанять того кто умеет:)

      • http://soft_tiger.livejournal.com/ soft_tiger

        Павінны. У кіраўніцтве павінны. Бібліятэкарка займаецца іншымі справамі. Каталёгі літаратуры ейнае каралеўства.

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Ну, дай Бог, каб яна хоць каталёгі ведала дасканала! :о/

      • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

        Вось з апошнім пунктам у нас горш за ўсё: кожны прапірае сваіх знаёмых, сваякоў, мамак – месца цёпленькае, башляюць ох як нядрэнна, мяркую – а навошта ўмець карыстацца тэхнікай!? І так заплацяць!!!

        • http://wedzmarka.livejournal.com/ wedzmarka

          платят там не так много, как кажется…
          а что касается технической подготовки сотрудников, то персонально библиотекарей пользоваться той техникой, которая там стоит, особо никто и не учил – пришел дядя, за 15 минут рассказал основные принципы работы, дал буклетик почитать и на этом процесс обучения был закончен. А чтоб нанять специалистов – так ето ж деньги нужны, им же платить надо, это же называется штат “раздувать”…дешевле сделать вид, что библиотекари-библиографы быстренько всё освоят самостоятельно…отсюда и некомпетентность сотрудников…

          • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

            Вось! Прычыны ўсе відавочныя, ноў комэнтс, так бы мовіць… Я ж нічога супраць пэўных людзей не маю… Я ўсё цудоўна разумею… Толькі лягчэй ад гэтага не становіцца. І вышэйшая адукацыя ў нас гэткага ж кшталту: прачытаюць нудотныя лекцыі, не на разуменьне, а на час… А потым выходзяць на працу… Спэцыялісты… :(

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ггг, ну, прабач, не ведаць, як флэшку падлучыць і як ксэраксам карыстацца, гэтаму і малпу навучыць можна! А гэтыя … працуюць у галоўным будынку, “гонары беларускай нацыі”!!!

      • http://soft_tiger.livejournal.com/ soft_tiger

        Ёсьць там і выключэньні, але па-большасьці – прыемныя людзі. :)

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Ну, добра, добра, пераканаў! ;)

  • http://corry_eugene.livejournal.com/ corry_eugene

    нет придела человеческой глупости

  • http://wild_scully.livejournal.com/ wild_scully

    N-da-( v principe eto ne tol’ko v nacionalnoy bibilioteke. Mne na pochte pol-chasa skanirovali 1 list A4 i na fleshku pytalis’ zapisat’. Potom vse-taki soglasilis’, chtoby ya sama eto sdelala.

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Гы, дык на пошце гэта ладна! І я не раз сутыкалася… Нацыяналка!!! Нацыяналкааааа ж!!!

  • http://kill_backa.livejournal.com/ kill_backa

    але, ў прынцыпе, на iPOD няма USB! Толькі калі нейкі перахаднік юзаць, але без драйвера ён можа і не запахаць так проста…

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Гм. Маеш рацыю!А я і не падумала адразу…

  • http://niezalezny.livejournal.com/ niezalezny

    o_0

  • http://alehna.livejournal.com/ alehna

    Жах… Ганьбішча…

    Мне вось цікава: а тыя, хто адказвае за будынак і за ўсялякія “звышсучасныя” фічы, маюць такую ж падрыхтоўку? Калі так, дык праз пару год наш “дыямент” можа пакаціцца, як мячык, ці будзе патрэбны капрамонт…

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ггг, ну, не будзем пра тое, што гэны Шарык Шурыка пабудаваны на балоце (у маёй былой аднагрупніцы маці – архітэктар, яна адна з галоўных, хто праэктаваў “Сталіцу”, звесткі сапраўдныя!), што пры будоўлі сьпяшаліся, каб здасі “паводле пляну”… Гэта ўсё жахліўкі насамрэч маюць месца быць!…

  • http://sadful.livejournal.com/ sadful

    А что тут удивительного. У нас страной такие же дебилы управляют(

    • http://witaminych.livejournal.com/ witaminych

      Kseraksam jany karystacca umejuc, ale u ih tam pravily na redkasc debilnyja: kapirujuc ne use knigi (toustyja u papiarovym peraplece ne kapirujuc, a takih shmat…)
      Skaner kashtue razy u 2 darazhej i robicca tolki na zakaz i ne adrazu. Vos takoe, spadarstva, gauno-s…

      • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

        Савок, НУ ЗВАЛІ ТЫ ЎЖО НАРЭШЦЕ З НАШАЙ КРАІНЫ!!!

        … “Мухі ў нас” (с) Балабанаў

  • http://nutic_returned.livejournal.com/ nutic_returned

    А при чем тут ПВТ?

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Пры тым, што камп’ютэрная культура сярэдняга чалавека ніжэй за сярэднюю, вось пэўны прыклад. Я разумею, што ў нашай “сіліконавай даліне” будуць працаваць не такія клуні, але тое, што яны ў нас ёсьць, і не проста так абстрактна ёсьць, а вось яны, калі ласка, нават у такіх нясьціплых месцах працуюць, то гэта алярм…

  • http://ja_ryw.livejournal.com/ ja_ryw

    /me ржот