На злобу дня!
Каб пераадолець праблему, трэба пачаць над ёй смяяцца!

Паслязаўтра - дзяржіспыт. На наступны дзень пасля яго можна ісьці па дакументы, але ж я пачакаю... адцягну задавальненне... :) Учора хацелі зрабіць рэпартаж на гэтую тэму, з маёй сітуацыяй. Але ж я спачатку дыплом у рукі атрымаю, а там ужо хоць усяму сьвету! :)
У галаве завіс пост, які трэба неяк аформіць, ды вось не магу знайсьці нагоды. Пра тое, у што пераўтвараецца вышэйшая адукацыя ў нашыя дні, асабліва ў нашай краіне. Навошта гэта, для каго гэта, куды мы кацімся з павялічэннем платных месцаў ва ўніверах, з павялічэннем ільгот для абітурыентаў з вёсак, з пастаянным змяненнем навучальных праграм і г.д.... З гэтым усім, я застаюся пры думцы, агучанай на карыкатуры ўверсе, шкада, не маё толькі...







так ты ўсе-таки вырашыла дыплом атрымаць? :)
пасьлязаўтра – гэта ж чацьвер?
не, усё ідзе па плану ;)
дыплом, але не зараз ;)
дык што, на год адкладаць будзеш задавальненне ці як?
ну накшталт гэтага… на год… на два… як атрымаецца)