Набыла сабе USB-мышу.
Як бы я там ні казала, што мне зручна тачпадам абыходзіцца, ды не, вырашыла, што ўсё ж час прыйшоў :)
Сіняя, праўда, не жоўтая. Пакуль не ўрубіла ў комп, заганялася на гэтую тэму, зараз ужо не шкадую - яна ўся сінім свеціцца, досыць міла :)
Але - ёклмн! - ужо пяты раз заўважаю за сабой за дзень, што рукі рана ці позна кідаюць мышу і аказваюцца на тачпадзе! Можа, яго чымсь заклеіць?? Цяжкія гэтыя пераходныя перыяды :)