Сёння ўсю ноч сніліся жахі, як я спазняюся на самалёт: ну, гэта пад уплывам глабальнага спазнення нядаўна ў Вільню (хоць і скончылася ўсё добра).
Наперадзе пара гадзін у Менску, потым 6 гадзін у Франкфурце (вось ён, час дабіць дыплом!), і яшчэ гадзіны тры ў Бангкоку. Я не зусім уяўляю, што такое +37 - +40 і пастаянныя навальніцы, але ў мяне для гэтага надвор'я ўжо ёсьць светла-сіняя сукенка і зусім няма парасона :) Ну, гэта не такая ўжо і праблема на фоне разнастайнай экзотыкі навокал :) Там тыпу сланы жывуць. Вось :)) Ну, аб гэтым усім я ўжо даўно напісала ў сваім : гэта чарговая агітацыя ўсіх, у каго яшчэ няма, пахутчэй завесьці ;) Туды я пішу ў дарозе часцей.
А вось на такім прыгажуне я палячу, відаць, з Франкфурта і завісну ў небе на 10 гадзін, ухх-ха-

![HOLGA [20] HOLGA [20]](http://farm9.staticflickr.com/8024/7210580508_36b454ce5b_t.jpg)
![HOLGA [19] HOLGA [19]](http://farm8.staticflickr.com/7096/7210583768_17b6fbc643_t.jpg)
![HOLGA [18] HOLGA [18]](http://farm9.staticflickr.com/8025/7210587084_d7bc9a702d_t.jpg)
![HOLGA [17] HOLGA [17]](http://farm8.staticflickr.com/7087/7210589786_983262f6c4_t.jpg)
![HOLGA [16] HOLGA [16]](http://farm6.staticflickr.com/5348/7210592754_65578a1817_t.jpg)






Pingback:Тайланд leftovers | Chris