Менск. Чакаем на сьнег…

Карціна за вакном, 10 хв. таму. На вялікім экране выглядае яшчэ больш трагічна, чым у такім відзе. Дзіўны вечар, дзіўны дзень, дзіўна ўнутры. Горад набраў паветра ў грудзі перад першым радасным крыкам: “Сьне-е-е-ег!”. Кажуць, першы сьнег у Менску ўжо быў. А я ня веру. Я хварэла ў той час. На зямлі яго не ляжала. Не было сьнегу. Не бы-ло! Зімы не будзе? Будзе, яшчэ якая. Радуе, што пройдзе хутка і закончыцца раптоўным летам. Ужо лічу дні і хвіліны.

Я хачу на Вялікі Бар’ерны Рыф і ў Ісландыю. А вы?

Менск

Таксама чытайце

Пакіньце каментар