Медыябаркэмп-2012 is coming soon!

Медыябаркэмп-2012 is coming soon!

Я не буду казаць " хто не зарэгіўся на Медыябаркэмп-2012, той сам алень", хоць і вельмі хочацца!

Не магу дачакацца, лічу дні, ааааа, асабліва з улікам таго, што ў гэтым годзе атрымалася канчаткова ўламаць паехаць туды некалькіх маіх добрых сяброў, якія ўвесь час то спазняліся з рэгістрацыяй, то баяліся, то ня ведалі, на якую тэму зрабіць прэзентацыю. Ну а ў гэтым годзе ўсё мае быць проста зэ бэст! 🙂 Гэта такі айцішны выязны дзіцячы садок для дарослых, толькі замест кубікаў і лапатачак - лаптопы і мабілкі, а замест пясочніцы — канферэнц-румы ды вай-фай!

Для тых, хто хоча далучыцца: калі ў вас няма візы, то ўжо, нажаль, позна (я нагадвала некалькі разоў у сацсетках!), а для тых, у каго віза ёсць, у вас ёсць яшчэ час і шанец да 15 красавіка. Звяртайцеся па любых пытаннях!

Total Views: 316 ,