Медыябаркэмп 2011: замірацельнае чаканне!

медиабаркемп 2011
Ужо была двойчы, і буду яшчэ не раз.

Напярэдадні Медыябаркэмпа 2011 вырашыла пабалаваць усіх невыданымі фоткамі мінулых год.

Ужо зараз хачу падзякаваць арганізатарам, асаблівая падзяка Аляксею Крывалапу. Кожны год — новыя ідэі і новыя фішкі у, падавалася б, і без таго прадуманым да дробязяў мерапрыемстве! Гэта найлепшы штогодні баркэмп, які мог быць у беларусаў, дзякуй!!! 🙂

Па-першае, кожны раз месца правядзення трымаецца ў таямніцы, але кожны год нас прывозяць… да мора! 🙂 Па-другое, у мінулы раз усім на вакзале Вільні раздалі бясплатныя сімкі з мабільным трафікам, каб мы сталі твіціць-посціць фоткі ўжо ад моманту сустрэчы! А ў гэтым годзе прыдумалі нейкія шаленствы з QR-кодамі, я ў захапленні і ў чаканні чарговага квэсту! Верагодна, баркоды і тві-імёны будуць на бэджах удзельнікаў.

Трэці раз ужо стане традыцыйным марскім «адкрыццём сезона» для многіх беларускіх і ня вельмі блогераў, падкасцераў, дызайнераў, праграмістаў, прадстаўнікоў інтэрнэт-СМІ і спецыялістаў па новых медыях. Тут можна знайсці партнёраў для будучых сумесных праэктаў, тут можна знайсці працу, можна знайсці чалавека сабе ў каманду, можна наслухацца цікавых прэзентацый, атрымаць важную інфу «з першых рук», задаць пытанне экспертам у жывой дыскусіі, пачуць і быць пачутым. Асноўная прыемнасць такога фармата мерапрыемстваў — гэта вольны графік, кава-зона і вай-фай. Вы самі складаеце сабе графік прэзентацый, якія вам цікава наведаць, ніхто вас не ганяе, не «адзначае», не адсочвае. Можна хоць цэлы дзень сідзець у кава-зоне, вылоўліваць цікавых вам людзей на прыватныя размовы ці інтэрвію — усё на ваша сумленне. Але, паверце, калі вам не спадабаўся баркэмп — вінаваты вы самі, таму што кожны складае свой уласны пазл з прэзентацый-дыскусій-пасідзелак-нічоганераблення, а матэр’ял гэтага пазла даюць для кожнага з нас арганізатары. Кожны бярэ столькі, колькі ў сілах і ў настроі ўнесці 😉

І вельмі прыемная частка ўсяго гэтага — афтэрпаці і моооора! У мінулым годзе мы бегалі па беразе і радаваліся таму што ВОСЬ ЯНО, ЛЕТА!!!, лезлі босымі нагамі ў ледзяное яшчэ мора, тусаваліся ўвечары ля вогнішчаў на беразе Балтыкі, закутаныя ў коўдры ў клетачку, якія ў многіх былі адзінымі цёплымі прадметамі гардэробу, а сонца закатвалася ў мора, і на тварах мільгалі чырвона-жоўтыя блікі ад сонца і ад жывога вагня, а потым мы прачыналіся — і ў ранішняй цішыні чулі гукі мора, якое шамацела ў ста метрах ад нашых драўляных домікаў…
 
Ну, прызнавайцеся, хто з вас яшчэ едзе? 😉 У каго ёсць шэнгенка (соры, для астатніх ужо дэдлайны прайшлі, а я дагэтуль шкадую, што некаторым з сяброў своечасова не паведаміла!) — запаўняйце анкету тут, і ў вас яшчэ ёсць шанец трапіць!
медиабаркемп 2011
медиабаркемп 2011

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.