“Муза и чудовище”
У твітэры нехта напісаў пра “суперпрыгожа запакаваную кніжачку з vilka.by“, і я машынальна адчыніла сайт, каб не даведвацца пра самае лепшае апошняй :) Дык вось, аказалася, што абсалютна выпадкова мне жахліва спадабаўся сайт-задумка-афармленне-асартымент, ну і, доўга не думаючы, я вырашыла замовіць кніжку, якую некаторыя творчыя сябры мне ўжо дагэтуль інтэнсіўна раілі і нават скідвалі жахліва адфотканую версію, якую было немагчыма чытаць. Да таго ж, моцна захацелася патрымаць у руках новую, не чытаную яшчэ нікім кніжку, адчуць пах фарбы, ну, ведаеце, як гэта бывае… У выніку, праз некалькі дзён я ўжо трымала ў руках свой цуд:

Што я думаю на гэты конт
Першае ўражанне было: мяне жорстка падманулі і трэба было чытаць з экрана. Прычына была простай: недзе 70 адсоткаў кніжкі – гэта розныя пустыя таблічкі і разлінаваныя лісты, якія, як мяркуе аўтар, чытач потым будзе пільна запаўняць і радавацца, што яму так пашанцавала: нататнік і кніга ў адным, вуаля! А вось як быць мне, калі ў мяне, блін, і так 4 нататніка (штодзённік, сшытак для ідэяў, малескін і нататнік для чарнавікоў)?! Мне яшчэ і гэтую бандуру з сабой цягаць на працу?! Ну, відаць, прыйдзецца, а ўсё таму, што…
… кніжка – выдатная. Я чытала, як ніколі не чытала нічога: упітвала кожную ідэю, кожную тэорыю і абгрунтаваны аргумент. Вычытала шмат відавочнага і да такой ступені элементарнага, што мне стала сорамна, што я не дайшла да гэтага самастойна бяз гэтых розных кніг. Хаця, дзякуй Яне, яна навяла парадак у мяне ў галаве ў некаторым сэнсе, цяпер я ўжо другі дзень стаўлю над сабой эксперыменты і, трэба сказаць, пакуль уражвае.
Што мяне прымусіла здрыгануцца, дык гэта ўступ ад … Арцемія Лебедзева. Ага, таго самага. З суботнімі сіськамі. Мудапляс яшчэ той. Мяне напужала, што гэта будзе нейкі жудасна камерцыйны праэкт, нейкая чарговая недакніжка з недасуперідэямі. Але ж – фуууух! – я памылялася.
Кніжка каштуе (ня ведаю, дзе і як, я кажу вілкаўскі кошт, па якім я і набыла) каля 45 kBr, прыемна здзівіў яшчэ і аўтограф аўтаркі ўнутры :)
Чакаю-не дачакаюся, калі мае эксперыменты (і мая хвароба заадно) скончацца, і я змагу нармальна “пачаць новае жыццё”, як гэта і мусіць быць паводле кніжкі. Адно што зараз цешыць: сёння мая праца была заўважна прадуктыўней за папярэднія дні!







Былі на прэзентацыі гэтай кніжкі ў Менску. Вядома, сабе набыла экзэмпляр (і яшчэ пасля падпісала ў Яны). Таксама пачынаю ставіць над сабой эксперыменты. Я страшна лянівая і мне будзе цяжкавата. Але я ўжо пачала лічыць час, мераць усё вялікімі заданнямі і дробнымі справамі… Паглядзім, што будзе далей.
ты не ведаеш, а дзе яшчэ можна знайсці яе? (акрамя як на вілцы)
Ня ведаю, не асабліва па кнігарнях хаджу… А чым вілка не дагадзіла?
ды не.. проста )
дзякуй у любым выпадку )
Ну, у нэце на вілцы.бай ) Больш ня ведаю, дзе можна ў Беларусі.
дзякуй )