Толькі што паглядзела анімацыю, што запісаў мне на дыск разам з фотамі спадар
- сінеман, мультаман, анімэшнік, фатограф і проста цудоўны чалавек. У выніку было прагледжана: кампутэрная анімацыя бай Tomek Baginski, адзін аццкі пластылінавы мульт Ward13 (Peter Cornwell (2003)) і частка мультоў бай "Пілот", серыі "Гора Самоцветов".
Гэта проста крута!!! Няма словаў. Я даўно так не сьмяялася і ўвогуле ніколі не была вялікай фанаткай мульцікаў, хіба што стары добры Дыснэй ды новы злы South Park. А тут я атрымала вялічэзнае задавальненьне ад прагляду, вялікі дзякуй, дружа! Усім настойліва раю да прагляду. Вечар цудоўны.
А яшчэ з такім настроем як у мну зараз ня проста іспыты па псіхалёгіі з педагогікай на выдатна здаюць, а нават бяруць гарады. Усіх абдымаю. Ругайце заўтра з 14-00.